Артыкул, па якім пераследваўся Аляксандр Алесін, выключаны з Крымінальнага кодэксу

2016 2016-01-28T13:07:26+0300 2016-01-28T13:27:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alesin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Алесін (фота радыё "Свабода")

Аляксандр Алесін (фота радыё "Свабода")

25 студзеня стала вядома, што раней распачатая крымінальная справа ў дачыненні да журналіста і аглядальніка тыднёвіка "Белорусы і рынок" Аляксандра Алесіна прыпынена на падставе п. 5 ч. 1 арт. 246 КПК - «Немагчымасць правядзення следчых дзеянняў, без якіх не можа быць прынятае рашэнне аб заканчэнні папярэдняга следства». У сувязі з гэтым з Аляксандра Алесіна знятая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Верагоднай прычынай прыпынення гэтай крымінальнай справы стала выключэнне Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 года з Крымінальнага кодэкса арт. 356.1 «Устанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы», па якім раней Аляксандру Алесіну было прад'яўленае абвінавачванне.

За ўвесь перыяд дзеяння дадзенага артыкула (з лістапада 2011 г. па студзень 2016 г.) праваабаронцам вядомы толькі адзін выпадак яе прымянення - асуджэнне 1 ліпеня 2013 года да 1 году і 6 месяцаў пазбаўлення волі моладзевага актывіста з г. Наваполацка Андрэя Гайдукова.

Нагадаем, Аляксандр Алесін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у адной з кавярняў Мінска 25 лістапада 2014 г. на сустрэчы па перадачы матэрыялаў, якія нібыта складаюць дзяржаўную таямніцу прадстаўніку аднаго з пасольстваў краіны ЕС у Беларусі. Яго падазравалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 356 Крымінальнага кодэксу - «Здрада дзяржаве» і змясцілі ў СІЗА КДБ у г. Мінску. 10 снежня 2014 года ён быў вызвалены з-пад варты, а абвінавачанне ў дачыненні да яго была перакваліфікавана з арт. 356 на арт. 356.1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international