Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ асудзіла напад на Паўла Дабравольcкага

2016 2016-01-28T09:04:52+0300 2016-01-28T09:04:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel_dabravolski.jpg

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску і чарговы раз заклікала беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў.

– Я заклікаю ўлады неадкладна расследаваць інцыдэнт. Такія дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ з’яўляюцца непрымальнымі. Міліцыя павінна садзейнічаць працы журналістаў, а не перашкаджаць і запалохваць іх, – гаворыцца ў заяве Міятавіч, размешчанай на афіцыйным сайце АБСЕ.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ паўтарыла і заклік да ўладаў спыніць пераслед фрылансераў. У студзені гэтага года беларускія журналістаў Канстанціна Жукоўскага і Ларысу Шчыракову аштрафавалі за нібыта супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

– Гэтая тэндэнцыя пагражае свабодзе СМІ і павінна скончыцца як мага хутчэй, – сказала Міятавіч, пацвердзіўшы гатовасць Офіса АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ дапамагаць уладам Беларусі вырашыць праблему з пераследам журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international