Суд стаў на бок Гомельскага гарвыканкаму, які не дазволіў пікет у абарону беларускіх грошай ад знішчэння

2016 2016-01-27T13:02:57+0300 2016-01-27T13:02:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 снежня 2015 года гомельскія апазіцыянеры планавалі правесці пікет у абарону беларускіх грошай перад дэнамінацыяй. «Старыя грошы, з нулямі, будуць знішчаны, толькі для чаго, калі інфляцыя хутка абясцэніць і новыя грошы? Хай бы старыя грошы склалі туды, дзе на золаце сядзеў Пракаповіч і Колін тата, а калі б спатрэбіліся – прычым вельмі хутка, мы так мяркуем, то зноў можна было б дастаць іх і абмяняць. А так што – нулі прыпісваць?» -- патлумачыў мэту правядзення пікету адзін з заяўнікаў Уладзімір Няпомняшчых.

Пікет гарвыканкам не дазволіў правесці, што не дзіва – у Гомелі з 2004 года ўлады не дазволілі правядзенне ніводнай акцыі, ініцыятарамі якой выступалі апазіцыянеры і грамадскія актывісты. Прычым гарвыканкам выдаў такое рашэнне аб масавых мерапрыемствах, якое заяўнікам за доўгія гады так і не ўдалося выканаць на практыцы. Адзін з пунктаў рашэння – платныя дамовы з «хуткай дапамогай». Але заяўнікам заключыць дамовы з медыкамі так і не ўдалося – тыя спасылаліся то на адсутнасць дазволу гарвыканкаму, то на немагчымасць абслужыць пікет праз вялікую загружанасць.

Заяўнікі пікету ў абарону грошай – Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых абскардзілі адмову гарвыканкаму ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля. Але суд 26 студзеня палічыў рашэнне гарвыканкаму законным, а скаргу пакінуў без задавальнення.

«На іншае мы і не разлічвалі, ужо больш за дзесяць гадоў нам у Гомелі не дазваляюць праводзіць пікеты і мітынгі. Улада баіцца, каб людзі збіраліся, абмяркоўвалі праблемы. Далёка не трэба хадзіць – сёння ёсць вялікія праблемы ў прадпрымальнікаў, якія застаюцца без працы. Трэба без дазволу гарвыканкаму выходзіць і рабіць тое, што нам дазволена Канстытуцыяй – яна вышэй за ўсё, а не нейкія дэкрэты і ўказы», - пракаментаваў Уладзімір Няпомняшчых.

Уладзімір Кацора дадаў, што калі ён запісваўся ў судзе на вахце, то за дзень быў ужо 169 наведвальнікам суду. «Гэта значыць – людзі ідуць у суд па розных прычынах, вымушаны сюды звяртацца. Толькі блага, што суд нічога не вырашае. У каго ўлада – той і перамог. Мы тут намагаемся вырашыць палітычнае пытанне, пры уладзе, якая намагаецца паказаць самой сабе, што ў Беларусі народны прэзідэнт, а народ – за ўладу. Сёння кіраўнік дзяржавы казаў, што рэформ у краіне не будзе. Канечне, бо калі будуць рэформы – не будзе яго. На жаль, пакуль у Беларусі нічога не змяняецца, у тым ліку і ў судовай сістэме», - падкрэсліў грамадскі актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international