Забойца праваабаронцы Аляксандра Шачанка атрымае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі

2016 2016-01-27T09:09:22+0300 2016-01-27T09:09:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская абласная пракуратура скончыла падрыхтоўку крымінальнай справы па забойству грамадзянскага актывіста і праваабаронцы з Быхаўскага раёна.

Амаль год Аляксандра Шачанок лічыўся зніклым без вестак, перш чым аператыўнікі знайшлі ягоны труп 27 чэрвеня 2015 году ў лесе каля вёскі Вароніна Быхаўскага раёна.

У апошні раз Шачанка бачылі 27 жніўня 2014 г. у Быхаўскім раённым судзе, дзе праходзіў разгляд пазова актывіста ў дачыненні да яго суседа, які абвінавачваўся ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Меркавалася, што на апошнім пасяджэнні Аляксандар Шачанок выступіць з хадайніцтвам аб змене меры стрымання адказчыку, паколькі той нібыта выказваў пагрозы ў яго адрас.

Пра знікненне Аляксандра Шачанка паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які стэлефанаваўся з яго жонкай, якая сказала, што не ведае пра месцазнаходжанне мужа з 27 жніўня. Яна думала, што ён знаходзіцца на кватэры ў Магілёве, аднак яго там не знайшлі. Мабільнага тэлефона у актывіста не было. У яго забойстве прызнаўся 37-гадовы мужчына, які першапачаткова абвінавачваўся па зусім іншых артыкулах - крадзяжы і захоўванні боепрыпасаў. Гэта апынуўся сын таго суседа, з якім у Шачанка адбыўся канфлікт.

Абласная пракуратура высветліла, што 27 жніўня 2014 года авбінавачаны знаходзіўся ў аўто, прыпаркаванага паблізу будынка раённай падатковай інспекцыі. Убачыўшы Шачанка, абвінавачаны прапанаваў таму сесці ў аўтамабіль і пагаварыць. Падчас размовы праваабаронца атрымаў удар электрашокерам, пасля чаго быў збіты. Ён памёр на месцы.

Абвінавачаны вывез труп ў лясны масіў паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна, дзе закапаў пад карэнішчам паваленай бярозы, а потым спаліў пашпарт і пенсійнае пасведчанне Шачанка.

Дзеянні зламысніка кваліфікаваныя па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 ст.377 (знішчэнне афіцыйных дакументаў), ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў) і ч.1 ст.206 КК Рэспублікі Беларусь (рабаванне). Заканадаўствам за здзейсненыя злачынствы прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў. Крымінальная справа накіравана ў суд Быхаўскага раёну.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international