Чаму смяротнае пакаранне павінна быць адменена

2016 2016-01-26T22:19:55+0300 2016-01-26T22:19:55+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Смяротнае пакаранне было і застаецца вострай эмацыйнай тэмай, асабліва ў час пагрозы тэрарызму або падчас узброеных канфліктаў.

Грамадскае меркаванне большасці краінаў складаецца ў жаданні людзей захаваць дадзены від пакарання. Тым не менш, выкананне правоў чалавека не павінна залежаць ад настрояў у грамадстве. Бо нам вядомыя трагічныя факты, калі грамадства лічыла прымальным эксплуатаваць цемнаскурых, ізаляваць людзей з інваліднасцю або знішчаць цэлыя народы.

На сённяшні дзень мы маем шматгадовы досвед краінаў свету, якія адмовіліся ад гэтага віду пакарання, і чалавецтва можа зрабіць прамыя высновы пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачыннасці і рызыках забойства невінаватых.

Мы выступаем за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынцаў, якое служыць мэтам правасуддзя і вартае грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю.

Таксама з'яўляюцца бясспрэчнымі даследаванні, якія паказваюць, што чым больш людзі ведаюць пра факты, звязаныя са смяротным пакараннем, тым менш яны выступаюць супраць яго адмены. На жаль, дзяржавы, якія практыкуюць дадзены від пакарання, часта адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю сваім грамадзянам па гэтым пытанні, перашкаджаюць у гэтай працы праваабаронцам, што падтрымлівае існуючыя ў грамадстве міфы.

Мы прыводзім свае аргументы, заснаваныя на досведзе 140 краінаў свету і праведзеных даследаваннях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international