Нідэрланды

2016 2016-01-26T21:42:53+0300 2016-02-18T12:36:04+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Значны час свайго існавання Нідэрланды знаходзіліся пад уплывам Іспаніі, дзе смяротнае пакараньне шырока ўжывалася. Аднак у XVI ​​стагоддзі галандцы пачалі барацьбу за незалежнасць, у 1549 годзе было распачатае стварэнне Галандскай рэспублікі, якая праіснавала амаль да перыяду акупацыі тэрыторыі французскімі войскамі ў 1895 годзе.

Падчас існавання Галандскай рэспублікі зафіксаваны буйнамаштабны пераслед гомасэксуалістаў, які, як правіла, заканчваўся смяротным пакараннем – пачынаючы з горада Утрэхта ў 1730 годзе. У гэтым годзе дзяржава перажыла эпідэмію хваробаў буйной рагатай жывёлы, раней была паводка і землятрус, усе гэтыя падзеі былі спісаныя на божы гнеў. Тым больш, то руіны нефа Домскай царквы служылі месцам для сустрэчаў гомасэксуалістаў. У выніку ўлады пачалі расследаванне, некалькі мужчын былі арыштаваныя і дапытаныя, былі высветленыя аналагічныя месцы сустрэчаў па ўсёй краіне і распачаты пераслед. Падазрэнне ўпала на некалькіх высокапастаўленых асобаў, аднак, яны збеглі. Толькі ў Утрэхце было асуджана каля 40 мужчын, 18 было павешана. Гомасэксуалістаў таксама дапушчалася тапіць у бочцы, астанкі спальвалі або выкідалі ў моры. Ахвярамі гэтых падзеяў таксама сталі гетэрасексуальныя мужчыны – сітуацыю выкарыстоўвалі для пераследу палітычных ворагаў.

У цэлым, у сярэднія вякі пакаранне смерцю прымяняецца па шырокім спісе злачынстваў – рабаванні, падпалы, забойствы і згвалтаванні. У залежнасці ад асобы асуджанага і яго стану пакаранне магла выконвацца рознымі спосабамі. З пачатку французскай акупацыі на тэрыторыі дзейнічае крымінальны кодэкс Францыі, згодна з якім смяротнае пакаранне можа ажыццяўляцца толькі праз гільяціну. Праз некалькі гадоў пасля атрымання незалежнасці (1815 г.) Каралеўствам Нідэрландаў будзе ўстаноўлена, што смяротнае пакаранне павінна ажыццяўляцца праз абезгалоўліванне, аднак на практыцы каралі смерцю праз павешанне. Усе пакаранні былі публічнымі, аднак адбываліся ўсё радзей і радзей – грамадская думка не ўхваляла “варварскі спосаб” пакарання і кароль усё часцей мілаваў злачынцаў.

Нарэшце, апошняя пакаранне па крымінальным злачынстве адбылося 31 кастрычніка 1860 г. – быў павешаны Ёхан Натан за забойства маці. У 1870 г. міністр юстыцыі Ван Лілар ініцыюе выдаленне смяротнага пакарання з крымінальнага права Нідэрландаў, як “жорсткі і нецывілізаваны від пакарання”. Пасля сямі дзён дэбатаў у ніжняй і верхняй палатах парламента, прынятая папраўка да Крымінальнага кодэксу, згодна з якой смяротнае пакаранне замененае пажыццёвым зняволеннем.

Праз шэсць гадоў у парламенце зноў успыхнулі дэбаты аб вяртанні смяротнага пакарання, паколькі галандскае грамадства абурыў пажыццёвы прысуд Хендрыку Якубу Юту за двайное забойства. Яго каханая была цяжарная, у іх не было грошай, і ён прапанаваў ёй абрабаваць багатую ўдаву, у якой яна падзарабляла. Забойства ўдавы і яе пакаёўкі адбылося ў Гаазе напярэдадні Калядаў 1892 г. і выклікала вялікі скандал (у той час забойствы былі рэдкасцю). Два чалавекі былі арыштаваныя па падазрэнні (адзін з іх спрабаваў павесіцца ў камеры), але былі адпушчаныя паліцыяй з-за адсутнасці доказаў. Вінаватых арыштавалі праз 2,5 гады, доказы былі бясспрэчнымі – быў знойдзены ліст мужа загінулай. Саўдзельніцу прысудзілі да 12 гадоў катаргі, Хендрыка Юта, баючыся самасуду, перавялі ў турму з большай аховай, дзе ён памёр праз два гады ва ўзросце 26 гадоў. Грамадскае абурэнне па гэтай справе было велізарным – усе газеты падрабязна асвятлялі суд, брашуры пра гэтую гісторыю лёгка раскупляліся, была перайменаваная вуліца, на якой адбылося забойства, паколькі яна выклікала асацыяцыі толькі пра гэта злачынства (назву вярнулі толькі ў 1996 годзе). На кірмашы гараджанам быў прапанаваны атракцыён з галавой Хендрыка, па якім трэба было біць кувалдай, паколькі ён атрымаў занадта мяккае пакаранне. Тым не менш, парламентарыі праявілі палітычную волю і смяротнае пакаранне не вярнулася ў агульнае крымінальнае права Нідэрландаў.

Яно, аднак, захоўвалася ў ваеннай юстыцыі. У траўні 1940 года галандскія ўлады прысудзілі і пакаралі смерцю сяржанта Крыса Меера і яшчэ двух жаўнераў за дэзерцірства. Падчас нямецкай акупацыі смяротнае пакаранне было адноўленае і ўжывалася ў вялікім маштабе без выканання працэсаў і звычаяў вайны. У перыяд пасля Другой сусветнай вайны галандскі ўрад прымае рашэнне аб прымяненні смяротнага пакарання ў дачыненні да здраднікаў і калабарантаў – спецыяльна створанымі судамі прысуджаныя 154 чалавекі, з іх пакараныя смерцю 39 (большасць прысудаў замяняецца пажыццёвым зняволеннем пасля апеляцыі). Апошнія пакаранні былі праведзеныя 21 сакавіка 1952 года над немцам Артурам Альбрэхтам і галандцам Андрысам Пітэрсам. Абодва былі прысуджаныя за катаванні і забойствы мірнага насельніцтва Галандыі.

Нарэшце, у 1983 г. Канстытуцыя Нідэрландаў змяшчае артыкул 114, які забараняе ўжыванне смяротнага пакарання за злачынствы, учыненыя як у мірны, так і ваенны час. У 2003 годзе Нідэрланды падпісалі Пратакол 13 Еўрапейскай Канвенцыі па правах чалавека, у якім таксама замацавана, што смяротнае пакаранне павінна быць адмененае пры любых абставінах.

На сённяшні дзень Галандыя вядзе паслядоўную палітыку супраць прымянення смяротнага пакарання ва ўсім свеце – напрыклад, у двухбаковай дамове з ЗША аб экстрадыцыі замацаваная норма, што Нідэрланды могуць запатрабаваць не ўжываць смяротнае пакаранне да злачынца, які падлягае перадачы, і ў выпадку, калі ЗША не могуць даць такой гарантыі, адхіліць просьбу аб выдачы.

На сённяшні дзень меркаванне галандскага грамадства пра пытанне смяротнага пакарання з'яўляецца прыкладам няўхільнай паслядоўнасці. У 2012 годзе ў Нідэрландах было праведзенае даследаванне аб стаўленні да смяротнага пакарання – большасць грамадзянаў лічыць, што няма такой сітуацыі, якая б прымусіла галандскае грамадства ўхваліць смяротнае пакаранне. У 2006 годзе шырокае грамадскае абмеркаванне выклікаў каментар прэм'ер-міністра Нідэрландаў аб прымяненні смяротнага пакарання ў дачыненні да Садама Хусэйна. Ён заявіў, што “разумее рашэнне і яго рэалізацыю урадам Ірака”, аднак пазней яму давялося апраўдвацца і падкрэсліць, што ён прыхільнік непрымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах.

У жніўні 2015 г. найбуйнейшы пенсійны фонд Нідэрландаў, які з'яўляецца інвестарам фармацэўтычнай кампаніі Mylan, заявіў аб сваім выхадзе з акцыянераў. Прычынай канфлікту стала інфармацыя, што прадукцыю кампаніі закупляе ўрад ЗША і выкарыстоўвае для прывядзенне смяротнага прысуду праз ін'екцыю. Канчатковым пацвярджэннем стаў атрыманы адказ з штата Вірджынія і адмова кампаніі карэктаваць сваю палітыку. Раней у Галандыі ўжо ўзнікалі падобныя канфлікты: пад ціскам грамадскасці фармацэўтычныя кампаніі гарантавалі, што іх прадукцыя не будзе выкарыстоўвацца для прымянення смяротнага пакарання ў любой краіне свету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international