Ватыкан

2016 2016-01-26T21:42:09+0300 2016-02-18T14:20:02+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паколькі Ватыкан быў часткай Рыма, на яго распаўсюджвалася практыка прымянення смяротнага пакарання, як у часы Святой інквізіцыі, так і ў перыяд яе заняпаду. Так сама як і ва ўсёй Італіі, смяротнае пакаранне прыводзілася ў выкананне свецкімі ўладамі і фактычна ўхвалялася Святым Прастолам з моманту яго ўтварэння. Існуе мноства працаў рэлігійных дзеячаў, дзе ўхвалялася вынясенне і выкананне смяротных прысудаў свецкімі ўладамі, пачынаючы з працы Аўрэлія Аўгустына “Пра горад Божы”, напісанай у 413-427 гадах н.э.

Пасля аб'яднання Італіі ў 1861 г. і пераходу сталіцы ў Рым у 1870 годзе смяротнае пакаранне ў Ватыкане не можа выносіцца дэ-факта – Папская ўлада не прызнаецца новастворанай дзяржавай. Апошні вязень быў пакараны па абвінавачванні ў забойстве 9 ліпеня 1870 г. Усе злачынствы трапляюць пад юрысдыкцыю Італіі, дзе смяротнае пакаранне адмененае з 1889 года.

Пасля вырашэння “Рымскага пытання” ў 1929 годзе, новаствораная дзяржава Ватыкан афіцыйна прызнае смяротнае пакаранне за спробу замаху на Папу. Гэтая норма існавала да 1969 года, калі Папа Павел VI, рэалізуючы іншыя рэформы пасля Другога Ватыканскага Сабору, выключыў магчымасць прымянення гэтага пакарання. Грамадскасці гэта стала вядома толькі ў 1971 годзе, пасля абвінавачвання Папы Паўла VI у крывадушнасці – ён адкрыта крытыкаваў Іспанію і Савецкі саюз за прымяненне смяротнай кары.

На працягу 40 гадоў дзеяння закона аб смяротнай кары ў Ватыкане не было ніводнага такога замаху. Такое злачынства здзейснілі ў траўні 1981 супраць Папы Яна Паўла II, які не толькі выключыў смяротнае пакаранне з Асноўнага закона Ватыкана ў 2000 годзе, але і папрасіў прабачэння за грахі царквы, уключаючы інквізіцыю і парушэнні правоў чалавека.

Праз некалькі дзён пасля замаху, знаходзячыся ў лякарні, Папа Ян Павел II запісаў зварот да вернікаў, у якім сказаў, што дараваў нападніку Мехмету Алі Агджу і моліцца аб ім. У 1983 г. Ян Павел II наведаў Агджу ў турме, паміж імі адбылася канфідэнцыйная размова, змест якой невядомы. Пасля пантыфік прасіў італьянскія ўлады памілаваць злачынцу. У сваёй кнізе “Памяць і ідэнтычнасць: Гутаркі на світанку тысячагоддзя” Ян Павел II напісаў: “Алі Агджа, як усе кажуць, прафесійны забойца... Гэтая стральба была не яго ініцыятывай, нехта іншы яе спланаваў, нехта іншы наняў яго”.

Мехмет Алі Агджа быў памілаваны прэзідэнтам Чампі ў 2000 годзе. Пасля гэтага яго выдалі Турцыі, дзе тэрарыст атрымаў тэрмін замест смяротнага прысуду, вынесенага яму ў 1980 годзе ўладамі Турцыі за іншыя злачынствы. Знаходзячыся ў турэцкай турме, ён заявіў СМІ аб пераходзе ў каталіцызм. У студзені 2010 года ён быў вызвалены і праз 31 год пасля яго канфідэнцыйнай размовы з Янам Паўлам II усклаў кветкі на яго магілу ў Ватыкане.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international