Карупцыя і недасканалая сістэма правасуддзя, небяспека несправядлівага, небесстаронняга суда

2016 2016-01-26T21:37:15+0300 2016-02-18T14:40:08+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Любая сістэма крымінальнага правасуддзя можа здзяйсняць акты дыскрымінацыі. Мэтазгоднасць, імгненныя рашэнні і ціск грамадскай думкі – усё гэта можа ўплываць на ўсе этапы разгляду справы, ад першапачатковага расследавання да прыняцця ў апошнюю хвіліну рашэння аб памілаванні. Гэта азначае, што тыя, хто ў, рэшце рэшт, будзе пакараны, могуць быць, на самой справе, не горшымі злачынцамі, а толькі людзьмі, якія апынуліся няздольныя наняць лепшага адваката, хто сутыкнуўся з больш жорсткімі пракурорамі або суддзямі, або тымі, за каго ўступілася грамадскасць.

Так, напрыклад, адбылося са справай аб самасудзе ў вёсцы Пухавічы, дзе было здзейснена групавое забойства. Пасля асабістай просьбы прэзідэнта да старшыні Вярхоўнага суда і міністра МУС вінаватыя былі вызваленыя з СІЗА да прысуду, і, нягледзячы на ​​звароты аднавяскоўцаў прымяніць больш строгую меру стрымання, знаходзіліся дома. А пасля вынясення прысуду і зусім былі памілаваныя прэзідэнтам.

Акрамя такіх відавочных выпадкаў ціску на правасуддзе, існуе шэраг гісторый, калі самі прадстаўнікі праваахоўных органаў або суддзі ўступалі ў змову са злачыннымі групоўкамі. Самыя гучныя за апошнія гады – гэта «паляўнічая справа», «справа Святланы Байковай», намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва, намесніка старшыні суда Савецкага раёна Гомеля, былога намесніка старшыні Беларускага ваеннага суда і інш.

Усе гэтыя факты кажуць пра тое, што верагоднасць несправядлівага суда існуе значна часцей, чым здаецца на першы погляд.

І ў выпадку вынясення смяротнага прысуду, грамадства пазбаўляецца ўжо не ад злачынцы, а ад сведкі злачынства правасуддзя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international