Пакаранне смерцю спараджае жорсткасць у грамадстве

2016 2016-01-26T21:36:58+0300 2016-01-26T21:36:59+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржава, якая падтрымлівае смяротнае пакаранне, на самай справе, заяўляе аб тым, што забойства з'яўляецца прымальным спосабам вырашэння праблемаў грамадства. Няма чалавека – няма праблемы.

Грамадства ўспрымае гэта як акт правасуддзя і, адпаведна, мае абсалютна скажонае паняцце пра рашэнне праблемы злачыннасці. Грамадзянам пачынае здавацца, што праблемы са злачыннасцю сапраўды могуць быць вырашаныя праз забойства, і яны не задумваюцца аб прычынах, якія заахвочваюць або якія дазваляюць грамадзянам здзяйсняць цяжкія злачынствы.

Наяўнасць смяротнага пакарання незваротна паглыбляе грамадства ў працэс вынясення і выканання прысуду – са сродкаў масавай інфармацыі грамадзяне ведаюць (часта вымушана), калі вынесены, калі выкананы смяротны прысуд, і гэтая інфармацыя, у рэшце рэшт, успрымаецца натуральна.

«Расстраляць – навошта цацкацца» — распаўсюджанае меркаванне абывацеля, калі дзяржава надае законную сілу халоднаму, наўмыснаму забойству ў імя дабрабыту грамадства.

Аднак гэта прымітыўнае ўспрыманне абясцэньвае не толькі жыццё злачынцы, а чалавечае жыццё як такое – забіць можна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international