Пакаранне смерцю не служыць правасуддзю

2016 2016-01-26T21:36:38+0300 2016-02-18T14:41:44+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зразумела, мёртвы чалавек не можа здзейсніць якіх-небудзь злачынстваў у будучыні. Аднак мэтай крымінальнага пакарання з'яўляецца не толькі папярэджанне здзяйснення новых злачынстваў як асуджаным, так і іншымі асобамі. Крымінальная адказнасць мае на мэце выпраўленне асобы, якая ўчынiла злачынства, а таксама «закліканае спрыяць аднаўленню сацыяльнай справядлівасці. Асуджэнне асобы, якая ўчынiла злачынства, з'яўляецца падставай для спагнання з яго як маёмаснай шкоды, так і матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды». Як мы бачым, маральная шкода сваякам нявінна загінулым можа быць кампенсаваная матэрыяльна, а не пасродкам расстрэлу вінаватага.

Крымінальная адказнасць, як і правасуддзе ў цэлым, не павінна быць актам помсты або запалохвання, забіты чалавек не можа ўсвядоміць свае ўчынкі і раскаяцца. З ліста пакаранага Андрэя Жука: «Міністр юстыцыі, выказваючы свой пункт гледжання за захаванне смяротнага пакарання, гаворыць, што разглядаючы гэтае пытанне, можна спытаць, што лічаць родныя загінулых. Эмоцыі, помста – гэта не правасуддзе. У такім выпадку і суды не патрэбныя. Хай дадуць тым самым сваякам у рукі зброю і суд Лінча...».

Смяротнае пакаранне цалкам адмаўляе прынцып рэабілітацыі ў грамадстве і захаванне правоў чалавека. Стаўленне да злачынцаў як да непажаданых элементаў, якіх трэба выкараніць у грамадстве, — гэта жорсткі і таталітарны падыход да папярэджання злачыннасці, няварты цывілізаванага грамадства. Злачынцы не з'яўляюцца нелюдзямі, а людзьмі, якіх спарадзіла само грамадства. Часцяком злачынствы здзяйсняюцца ў нейкіх надзвычайных імгненнях жыцця чалавека, пры асабліва стрэсавых і выключных абставінах ці як вынік многіх гадоў пакутаў ад гвалту і жорсткасці, бяздзейнасці праваахоўных і сацыяльных органаў.

Досвед многіх краінаў, якія адмовіліся ад смяротнага пакарання, сведчыць аб тым, што небяспечных злачынцаў можна надзейна ізаляваць ад грамадства, не звяртаючыся да пакарання смерцю. Асобы, якія падвяргаюцца смяротнай кары, складаюць толькі невялікую долю ад усіх злачынцаў. Пакаранне ў асноўным накіраванае на тое, каб пазбавіць жыцця чалавека і не даць яму здзейсніць злачынства ў будучыні – пры гэтым пераважная большасць такіх людзей у любым выпадку гэтага б зноў не зрабілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international