Смяротнае пакаранне ніяк не ўплывае на шэраг прычынаў, па якіх адбываюцца злачынствы

2016 2016-01-26T21:20:45+0300 2016-02-18T14:43:25+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заявы аб тым, што вышэйшая мера пакарання стрымлівае злачынцаў, зыходзяць з таго, што тыя людзі, якія здзяйсняюць забойствы і іншыя злачынствы, што караюцца пакараннем смерцю, загадзя рацыянальна думаюць пра верагоднасць таго, што іх караюць смерцю. Падобнае меркаванне грунтуецца на вельмі скажоным уяўленні пра злачынцаў і тых умовах, у якіх яны здзяйсняюць злачынствы. Большасць такіх злачынстваў здзяйсняецца ў стане стрэсу, падчас вялізнага эмацыйнага ўзрушэнне або пад уплывам наркотыкаў або алкаголю – гэта значыць тады, калі адсутнічае лагічнае мысленне і рацыянальныя меркаванні. Некаторыя з гэтых злачынстваў здзяйсняюцца вельмі неўраўнаважанымі асобамі або людзьмі з псіхічнымі захворваннямі. Ні пры якіх з гэтых абставінаў злачынцы не думаюць пра тое пакаранне, з якім яны могуць сутыкнуцца, калі іх зловяць.

Асноўнымі фактарамі, якія правакуюць злачыннасць, з'яўляюцца беднасць, неадукаванасць, няроўнасць у грамадстве, псіхічныя адхіленні канкрэтнага злачынцы. Смяротнае пакаранне ніяк не можа ўплываць на названыя прычыны. Істотная частка адказнасці за злачынства ляжыць на соцыуме, злачынец можа разглядацца як саўдзельнік і выканаўца «сумеснага» злачынства, дзе чалавек прадстаўлены сам сабе, «прапушчаны» момант, калі неабходна было аказаць уплыў на падлетка, зрабіць прэвентыўныя захады ці дапамагчы сацыялізаванню ў грамадстве пасля адбыцця пакарання за больш мяккія злачынствы.

У 2009 годзе суд прыгаварыў да смяротнай кары 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука, які быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні серыі забойстваў сталых жанчынаў. Па заключэнні камісіі экспертаў, у асуджанага лёгкая ступень разумовай адсталасці, ён кепска арыентаваўся ў ваколіцах, быў непісьменны, жыў з міласціны. Ёсць факты, якія сведчаць, што Юзэпчуку падчас знаходжання ў следчым ізалятары наносіліся цялесныя пашкоджанні, што было зафіксавана. Асуджаны накіраваў хадайніцтва аб памілаванні прэзідэнту. Ён прасіў захаваць яму жыццё, настойваючы на ​​тым, што ў будучыні могуць з'явіцца абставіны, якія пацвердзяць яго невінаватасць. Аднак ён быў расстраляны.

Таксама варта звярнуць увагу, наколькі эфектыўна і своечасова праваахоўныя органы рэагуюць на трывожныя сігналы і ці былі прынятыя неабходныя крокі, каб прадухіліць злачынства.

У 2010 годзе Гродзенскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання Андрэя Бурдыку і Алега Грышкаўца. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве трох чалавек у стане алкагольнага ап'янення: жанчыну забілі з рэўнасці, усіх астатніх – як сведкаў. На працягу тыдня да забойства асуджаныя ўжывалі алкаголь. Напярэдадні трагедыі пажылы гаспадар кватэры спрабаваў суцішыць кампанію, у якой разгараўся скандал. Ён шэсць разоў тэлефанаваў у міліцыю і прасіў прыехаць. Але ніхто не прыехаў. Пасля ў час судовага разбіральніцтва высветліцца, што гэтыя шэсць тэлефанаванняў нават не былі зафіксаваныя дзяжурнымі ў журнале.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international