Судовая памылка і немагчымасць яе выпраўлення

2016 2016-01-26T21:13:25+0300 2016-02-18T14:48:08+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пазбегнуць памылак немагчыма. Незалежна ад таго, якія працэсуальныя гарантыі ўбудаваны ў судовую сістэму і якімі б ні былі дасягненні навукі і тэхналогіі, гэтай сістэмай заўсёды будуць кіраваць людзі – а людзям уласціва памыляцца. І гэтыя памылкі адбываюцца нашмат часцей, чым гэта сабе ўяўляе большасць.

У 1975 годзе ў Вялікабрытаніі да пажыццёвага зняволення была прысуджаная «бірмінгемская шасцёрка». Праз 15 гадоў, у сакавіку 1991 г. Апеляцыйны суд Англіі адмяніў прысуд з прычыны адсутнасці дастатковых доказаў. У 1976 г. таксама былі асуджаныя невінаватыя – «гілдфардская чацвёрка» — за што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр праз трыццаць гадоў прынёс публічныя прабачэнні. Пры наяўнасці ў Англіі смяротнага пакарання ўсе гэтыя людзі не дажылі б да прабачэнняў.

У Злучаных Штатах Амерыкі з 1976 года 123 чалавекі былі вызваленыя з камеры смяротнікаў пасля таго, як дзякуючы ДНК-экспертызе была ўстаноўленая іх невінаватасць. Існуюць таксама 23 задакументаваныя справы, якія сведчаць аб тым, што ад пачатку 1900-х гадоў у Амерыцы былі памылкова пакараныя невінаватыя. Даследнікі сцвярджаюць, што колькасць такіх справаў яшчэ большая, аднак цяжка ўстанавіць ісціну пасля таго, як чалавек пакараны.

Такія памылкі ўласцівыя для постсавецкага рэгіёну, дзе ў Расійскай Федэрацыі за здзяйсненне серыі забойстваў пакаралі смерцю Аляксандра Краўчанку, аднак пазней аказалася, што сапраўдны забойца Андрэй Чыкаціла.

Аналагічны прыклад – «Віцебская справа», па якім асуджаны 14 нявінных чалавек.

Калі ў чалавека адабранае жыццё, у выпадку памылкі вярнуць яго немагчыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international