Баранавічы: суд над актывістамі, якія выявілі пратэрмінаваныя прадукты і былі абвінавачаны ў хуліганстве, працягнецца 29 студзеня

2016 2016-01-26T16:36:03+0300 2016-01-26T16:36:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першым паседжанні суда Баранавіцкага раёна 25 студзеня Рыгор Грык і Аляксандр Вайцешык, абвінавачаныя па арт.17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з матэрыяламі справы, але не цалкам. Суддзя не дала дазволу на прагляд дыска, які ёсць у справе. Грык і Вайцешык выказалі недавер суддзі і падалі хадайніцтва аб яе замене. Хадайніцтва было адхілена. Тады грамадскія актывісты папрасілі справу адкласці, каб скарыстацца дапамогай адваката. Працяг справы адбудзецца 29 студзеня.

Нагадаем, што 20 і 22 снежня Рыгор Грык і Аляксандр Вайцешык прыйшлі ў краму “Март Інн Фуд”, дзе раней Грык працаваў грузчыкам, і на паліцах крамы знайшлі партыі пратэрмінаваных прадуктаў. Яны сфатаграфавалі, набралі па аднаму экзэмпляру ў карзінкі і пайшлі да касы, каб разлічыцца. Але касірка не стала іх разлічваць, выклікала загадчыцу і тая схапіла з карзінак, колькі магла, тавару, пабегла ў кабінет і выклікала міліцыю. У сваю чаргу Грык і Вайцешык выклікалі АБЭЗ і санэпідстанцыю і стаялі каля касы, чакалі. Наконт пратэрмінаваных прадуктаў былі складзены пратаколы і загадчыца пакарана штрафам. У сваю чаргу яна напісала заяву ў міліцыю, што Грык і Вайцешык заміналі пакупнікам, то бок выказалі апошнім непавагу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international