Рабочых аварыйна-аднаўленчых брыгад засялялі ў прамерзлыя памяшканні

2016 2016-01-26T15:42:43+0300 2016-01-26T15:42:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sneg-ramont.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочыя дадатковых аварыйна-аднаўленчых брыгад з Быхаўскага, Дрыбінскага і Касцюковіцкага РЭСаў былі накіраваныя ў Бабруйскі раён для узнаўлення электразабеспячэння падчас цыклону "Даніэла". Яны расказалі пра ўмовы, у якіх "гасцям" даводзілася адпачываць пасля 12-гадзіннага працоўнага дня на моцным марозе.

-Агулам мы адпрацавалі ў Бабруйскім раёне чатыры дні, з 12 па 15 студзеня. Нас хацелі пакінуць яшчэ на пару дзён, але некаторыя рабочыя захварэлі, бо давялося не толькі працаваць, але і адпачываць у дрэнных умовах, - распавядае Аляксей, супрацоўнік Касцюковіцкіх электрасетак. - З гэтых чатырох дзён толькі два мы мелі магчымасць абагрэцца і абсушыцца ў цёплым памяшканні. Бо кармілі нас у Бабруйску, а засялілі ў раёне, на базе адпачынку ў Шчаткава. У ёй на момант засялення таксама не было электрычнасці. Мы працавалі кожны дзень з 9 раніцы да 21 гадзіны вечара, моцна змярзалі і стамляліся. І нам даводзілася спаць у халодным памяшканні, у вопратцы, пад ватнімі коўдрамі. Мы не здымалі нават шапкі і абутак, але ўсё роўна мерзлі. На трэці дзень электрычнасць падлучылі, і ў будынку стала цяплей, але некаторыя хлопцы ўжо паспелі захварэць.

База адпачынку ў Шчаткава належыць філіялу РУП «Магілёўэнерга» Бабруйскія электрычныя сеткі, таму, відаць, бабруйчане і засялілі туды калег.

-Канечне, было крыўдна. Цябе адрываюць ад сям'і, з цёплай утульнай кватэры, і засяляюць у такія ўмовы. Я не баюся працы на вуліцы, на марозе, гэта звычайная справа. Але нам нават не было дзе абсушыць вопратку! Канечне, зараз усе перажываюць за працу, ніхто не скардзіцца, але гэта не нагода так абыходзіцца з людзьмі, - кажа рабочы Касцюковіцкіх электрасетак.

Пакуль дадатковыя брыгады з вобласці, якія прыехалі ратаваць Бабруйскі раён, атрымалі толькі камандзіровачныя, па 700 тысячаў рублёў. Невядома, у якую суму ацэніць начальства 12-гадзінную працу на марозе і пражыванне ў халодных памяшканнях. Рабочыя кажуць: "Мо і дадуць якую прэмію".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international