Баранавічы: гарадскія ўлады сустрэліся з прадпрымальнікамі

2016 2016-01-26T07:12:00+0300 2016-01-26T15:13:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-sfod-pradprym222-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сходзе, які адбыўся ў будынку Баранавіцкага райвыканкама 25 студзеня, прадпрымальнікі ў залу на 300 месцаў не памясціліся. З кіраўніцтва было 20 чалавек. Размова доўжылася 2 гадзіны. Першы намеснік Баранавіцкага гарвыканкама Людміла Фёдарава з першых хвілін сходу паведаміла, што галоўнае пытанне прадпрымальнікаў – мараторый на указ №222 – не ў іх кампетэнцыі. Адна з прадпрымальніц адзначыла, яны гэта разумеюць, але лічаць, што чыноўнікам і дэпутатам лягчэй данесці праблемы да тых, ад каго залежыць іх вырашэнне, дзеля станоўчага выніку.

Выступы кіраўніцтва горада паказалі, што яны падтрымліваюць прэзідэнцкі Указ. Неаднаразова гучала, што трэба вучыцца гандляваць цывілізавана, а найлепш гэта рабіць у звязцы з беларускімі прадпрыемствамі, каб “насыціць рынак айчыннай прадукцыяй, і праблем з сертыфікацыяй не будзе”. Праўда, у зале пасля падобных выказванняў была кожны раз бурная рэакцыя. Прадпрымальнікі казалі пра высокі кошт беларускіх тавараў і састарэлыя мадэлі, пра тое, што кошт беларускіх тавараў у Маскве ніжэйшы, чым у Беларусі. Напрыклад, не змогуць купіць людзі з даходамі ў 2-3 мільёны элемаўскія паліто, якія на распродажы 5 мільёнаў.

Па меркаванні кіраўніцтва горада, тыя, хто не зможа працаваць па-новаму, павінны будуць змяніць працу. Было адзначана, што ў Баранавічах ёсць цэлых 300 вольных працоўных месцаў ды і перавучыцца могуць паслаць, як сказала начальнік цэнтра занятасці. Па словах жа прадпрымальнікаў, у цэнтры цяпер нават не ставяць на ўлік.

Пытанняў было шмат і розных, сход праходзіў даволі эмацыйна з двух бакоў. Адзін з чыноўнікаў абразіў прысутных выразам: “Што вы шушарай тут сабраліся і ўстроілі флэш-моб”. На абураныя крыкі прадпрымальнікаў другі чыноўнік залагодзіў сітуацыю словамі: чалавек агаварыўся.

Праз 2 гадзіны размоваў бакі разыйшліся незадаволенымі.

На сходзе 150 чалавек падпісалі петыцыю да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адмяніць указ № 222, якая 29 студзеня будзе дастаўлена ў Мінск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international