ГУУС: фізічная сіла да актывістаў і журналіста ўжывалася для спынення супрацьпраўных дзеянняў

2016 2016-01-26T14:45:30+0300 2016-01-26T14:52:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grafici-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

26 студзеня ГУУС Мінгарвыканкама дало сваю адзнаку па факце збіцця двух актывістаў і журналіста TUT.by у судзе Фрунзенскага раёна, якія прыйшлі на пасяджэнне па "справе графіцістаў".

"25 студзеня 2015 года ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска ў ходзе разгляду крымінальнай справы двое непрацуючых жыхароў г.Маладзечна перашкаджалі правядзенню судовага паседжання. Суддзёй было вынесена папярэджанне аб магчымасці выдалення з залы суда, на якое яны не адрэагавалі. Па ўказанні суддзі супрацоўнік міліцыі прапанаваў дадзеным грамадзянам пакінуць памяшканне суда.

На законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі пакінуць залу суда грамадзяне не адрэагавалі і аказалі непадпарадкаванне, у сувязі з чым да іх была прыменена фізічная сіла. Таксама быў затрыманы грамадзянін П. Дабравольскі, які пранік у службовае памяшканне, дзе знаходзіліся парушальнікі правапарадку, перашкаджаў законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, на заўвагі спыніць свае супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў.

У адпаведнасці з Законам "Аб органах унутраных спраў» для спынення супрацьпраўных дзеянняў ўжывалася фізічная сіла. Па факце правамернасці яе ўжывання ў ГУУС Мінгарвыканкама прызначаная службовая праверка", - напісана на сайце ГУУС.

У сваю чаргу юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка лічыць, што асобы, якія маюць дачыненне да збіцця, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці:

"Журналіст быў збіты пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў, два актывісты - за рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў. Усе акалічнасці дадзенага інцыдэнту павінны быць дэталёва расследаваныя. Супрацоўнікі міліцыі, якія ўжывалі фізічную сілу, павінны быць устаноўленыя і прыцягнутыя да адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Супрацоўнікі міліцыі, якія былі сведкамі збіцця, таксама павінны быць устаноўленыя і прыцягнутыя да адказнасці за бяздзейнасць".

Нагадаем, перад пачатакам судовага паседжання па “справе графіцістаў” некалькі актывістаў разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі "зачапілі" і журналіста з TUT.byПаўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі, пасля чаго даставілі ў РАУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым асудзілі да штрафаў у тым жа судзе Фрунзенскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international