Журналіста і хлопцаў з групы падтрымкі "графіцістаў" збілі і асудзілі да штрафаў

2016 2016-01-25T17:12:02+0300 2016-01-26T12:04:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад пачатакам судовага паседжання па “справе графіцістаў” некалькі актывістаў разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі "зачапілі" і журналіста з TUT.byПаўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі: як кажуць праваабаронцы, гукі збіцця былі чутны ў зале суда.

Пасля гэтага іх адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе на актывістаў склалі па два пратаколы: па артыкулах КаАП 24.1 "Непавага да суду" і 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства". На журналіста TUT.by таксама склалі два пратаколы: па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы". Потым затрыманых прывезлі зноў у суд Фрунзенскага раёна, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым асабістыя рэчы пакінулі ў РУУС. На хлопцах былі бачны сляды збіцця.

Стала вядома, што Максіма Шыціка і Паўла Дабравольскага асудзілі да штрафа ў 45 базавых велічынь – 9 450 000 беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых велічынь – 10 500 000. Судзіла – Ярохіна Марыя. У якасці сведкі выступіў супрацоўнік органаў унутранных спраў Сяргей Кавальчук, які па словах асуджаных прымаў удзел у іх збіцці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international