Брэст: скаргу наконт прызнання “экстрэмісцкімі” кніг Зянона Пазняка перадалі з аднаго суда ў іншы

2016 2016-01-25T10:15:45+0300 2016-01-25T10:15:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zianon-pazniak-kniga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ініцыятар скаргі Алесь Чахольскі, паводле пастановы суддзі Маскоўскага суда Брэста Андрэя Грушко, разглядаць гэтую справу мусіць суд іншага – Ленінскага раёна горада.

Сябра КХП-БНФ Алесь Чахольскі, што абскардзіў рашэнне экспертнай камісіі Брэсцкага аблвыканкама, якая прызнала “экстрэмісцкімі” кнігі Зянона Пазняка “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял” (напісана разам з Валерыем Буйвалам), мяркуе, што такім чынам улады спрабуць пазбегнуць “палітычных казусаў гэтай справы”. Актывіст кажа, што безвынікова спрабаваў даведацца, дзе знаходзіцца гэтая экспертная камісія, бо ніхто не патлумачыў яе сапраўдны адрас. Зараз вырашана, што скаргу будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Брэста, бо менавіта ў гэтым раёне знаходзіцца аблвыканкам. Паводле звестак Алеся Чахольскага, працэдура перадачы справы цягнецца прыблізна 10 дзён, пасля чаго мусіць быць прызначана судовае паседжанне.

Кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял” былі забраныя супрацоўнікамі Брэсцкай мытні ў Чахольскага ў верасні 2015 года, калі той перасякаў польска-беларускую мяжу. Пазней экспертная камісія Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі знайшла ў гэтых кнігах прыкметы праяў экстрэмізму, і на падставе гэтага рашэння суд пастанавіў канфіскаваць выданні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international