НЕ – РЭПРЭСІЎНЫМ ЗАКОНАМ! Зварот грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” да грамадзян Рэспублікі Беларусь

2002 2002-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alaksandr_milinkievicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч

НЕ – РЭПРЭСІЎНЫМ ЗАКОНАМ!

Зварот грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” да грамадзян Рэспублікі Беларусь

Мы занепакоены тым, што ў краіне права на свабоднае выказванне меркаванняў, атрыманне і распаўсюд інфармацыі апынулася пад пагрозай крымінальнага пераследу. Прызананы вінаватымі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта і асуджаны журналісты гродзенскай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і Павел Мажэйка. Найбліжэйшым часам перад судом паўстане галоўны рэдактар газеты “Рабочы” Віктар Івашкевіч. Яму інкрымінуецца “замах на паклёп і абразу” кіраўніка дзяржавы. У паклёпе на прэзідэнта абвінавачваецца і вядомы палітык Анатоль Лябедзька.
Такія абмежаванні свабоды слова – праблема не толькі журналістаў і палітыкаў, але і ўсяго грамадства. У Беларусі склалася сітуацыя, калі крытычныя выступы на адрас любога прадстаўніка ўлады могуць расцэньвацца як злачынствы, адказнасць за якія прадугледжваюць артыкулы “Паклёп у дачыненні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (арт. 367 Крымінальнага кодэкса), “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (арт. 368 КК), “Абраза прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК). Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтымі артыкуламі, – пазбаўленне волі тэрмінам да 5 год.
Тым часам, усебаковае і аб’ектыўнае інфармаванне грамадзян пра дзейнасць уладных структур з’яўляецца неабходнай умовай дэмакратычнага развіцця грамадства. Праз незалежныя СМІ забяспечваецца адкрытасць уладаў, рэалізуецца дыялог, які вядзе да разумення і згоды ў краіне.
Улічваючы сур’ёзнае абвастрэнне стасункаў улады і прэсы, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступае з ініцыятывай правядзення агульнанацыянальнай кампаніі за адмену вышэйзгаданых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ужыванне гэтых артыкулаў вядзе да забароны крытычных выступаў у СМІ, падмены свабоды слова свабодаю прапаганды, спрыяе бескантрольнасці дзяржаўных чыноўнікаў.
Не – законам, якія спараджаюць рэпрэсіі, страх і самавольства ўладаў!
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікае падпісацца пад гэтым зваротам усіх, хто хоча жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне, мець права публічна выказваць свой пункт гледжання і магчымасць атрымліваць самую разнастайную інфармацыю.

Падтрымліваю зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў аб адмене артыкулаў Крымінальнага кодэкса “Паклёп у дачыненні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (арт.367), “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (арт.368) і “Абраза прадстаўніка ўлады” (арт.369)

Прозвішча, імя, імя па бацьку
Год нараджэння
Адрас
Асабісты подпіс

Заўвага: Ваш подпіс можа стацца падставай для заканадаўчай ініцыятывы з мэтай адмены вышэйзгаданых артыкулаў. Запоўнены купон просім накіраваць у рэдакцыю газеты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international