Грамадскі актывіст з Крычава ўлічыў мясцовую раёнку і паштавікоў у несумленнасці

2016 2016-01-22T22:44:15+0300 2016-01-22T22:44:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gerdzij-mikalajj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гердзій Мікалай, Крычаў

Гердзій Мікалай, Крычаў

Грамадскі актывіст з Крычава Мікалай Гердзій улічыў дзяржаўную раённую газету “Крычаўскае жыццё” і Крычаўскі раённы вузел сувязі ў несумленных адносінах да падпісчыкаў газеты.

Па словах актывіста, ён звярнуў увагу на тое, што, згодна падпіснога каталога, у 2015 годзе павінны было быць надрукаваны і дастаўлены падпісчыкам 104 нумары раённай газеты “Крычаўскае жыццё” - 51 нумар у першым паўгоддзі і 53 у другім. За усе гэтыя нумары падпісчыкі заплацілі грошы з уласнай кішэні, аднак у 2015 годзе выйшла ўсяго толькі 100 нумароў.

Мікалай Гердзій, які таксама з’яўляецца сталым падпісчыкам “Крычаўскага жыцця”, незадаволены такімі адносінамі з боку рэдакцыі газеты і супрацоўнікаў пошты да сваіх падпісчыкаў. Актывіст кажа, што спачатку ён выказаў сваё абурэнне несумленнымі адносінамі да падпісчыкаў, патэлефанаваўшы на прамую лінію намесніцы старшыні Крычаўскага райвыканкама Жане Дзмітрыевай. Пасля гэтага 11 студзеня Гердзій накіраваў, у адпаведнасці з Законам аб абароне правоў спажыўцоў, пісьмовую прэтэнзію на адрас кіраўніцтва Крычаўскага раённага вузла паштовай сувязі.

Кіраўнік Крычаўскага вузла паштовай сувязі Алена Іванова вельмі хутка адрэагавала на зварот актывіста. Ужо 21 студзеня ён атрымаў адказ ад спадарыні Івановай, у якім яна паведаміла, што прэтэнзія Гердзія накіравана “для правядзення далейшага расследвання” у Магілёўскі філіял РУП “Белпошта”, бо менавіта ён заключаў дамову на падпіску і распаўсюд з рэдакцыяй газеты “Крычаўскае жыццё”.

Разам з тым у той жа дзень 21 студзеня супрацоўнікі пошты вярнулі спадару Гердзію грошы ў памеры 14 300 рублёў за нявыйшаўшыя ў 2015 годзе чатыры нумары газеты “Крычаўскае жыццё”.

Спадар Гедзій, які сам з’яўляецца журналістам, кажа, што яго проста абурылі несумленныя адносіны рэдакцыі газеты “Крычаўскае жыццё” і супрацоўнікаў “Белпошты” да сваіх падпісчыкаў. Усяго на “Крычаўскае жыццё” у 2015 годзе падпісаліся каля шасці з паловай тысяч чалавек, таму колькасць фактычна падманутых людзей вельмі значная, як і агульная сума, якую яны пераплацілі за чатыры нявыйшаўшыя нумары дзяржаўнай газеты.

Такія паводзіны з боку “Крычаўскага жыцця” тым больш дзіўныя, бо раёнка не мае ніякіх фінансавых праблем, восенню мінулага года яе рэдакцыя нават накіравала значную суму грошай на дапамогу сельгаспрадпрыемствам Крычаўскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international