viasna on patreon

Магілёўцаў, якія "не паважаюць суд", вызвалілі, але іх чакае яшчэ адно паседжанне

2016 2016-01-22T08:40:02+0300 2016-01-22T08:40:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Магілёва Аляксандр Хамратаў разам з юрыстам Дзмітрыем Здубнікавым і супрацоўнікам прыватнай фірмы Юрыем Гарбаценка прыйшлі 20 студзеня ў Магілёўскі раённы суд, каб праманіторыць адкрытае судовае пасяджэнне суддзі Станіслава Леўчанкі.

У 14-28 актывісты пастукаліся да суддзі Леўчанкі і спыталі яго, у колькі пачнецца судовае пасяджэнне, бо яны жадаюць прысутнічаць на ім. На іх просьбу спачатку суддзя сказаў, што не ведае, а калі хлопцы спыталі ў суддзі ў другі раз, то ён выклікаў міліцыю.

Міліцыя затрымала актывістаў і правяла разбіральніцтва ў будынку суда, якое працягвалася цягам двух гадзін, пасля чаго іх адвезлі ў Магілёўскі РАУС, дзе на кожнага з іх склалі пратаколы аб затрыманні, а таксама пратаколы агляду. Іх абвінавацілі ў парушэнні арт. 24.1 КаАП “Непавага да суда”.

Першапачаткова працэс над Юрыем Гарбаценкай, Аляксандрам Хамратавым і Зміцерам Здобнікавым павінен быў адбыцца 21 студзеня ў судзе Магілёўскага раёна. Аднак потым высветлілася, што разбіральніцтва пройдзе ў Ленінскім раённым судзе. Той час, калі хлопцаў перавозілі ад адной установы да другой, іх родныя і адвакат не маглі даведацца, што з імі і дзе яны знаходзяцца. З-за гэтага было вырашана пісаць скаргу ў пракуратуру, але ж затрыманыя ўсё ж знайшліся

У 15.00 пачаўся суд пад старшынствам суддзі Ігара Шведава, які цягнуўся некалькі гадзін.

Падчас яго Хамратаў, Гарбаценка і Здобнікаў заявілі, што пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзены без іх і ім нават не прапаноўвалі іх скласці разам. Яны, нібыта, адмовіліся ад дачы паказанняў.

- Дзіўна – калі на кожнага складалі пратакол затрымання, паказанні ўсе ўтрох далі. А тут быццам бы не сталі. З чаго раптам? – каментуе сітуацыю праваабаронца Барыс Бухель, які на працягу двух дзён пільна сочыць за развіццем сітуацыі і аказвае патрэбную юрыдычную дапамогу.

- У гэтай справе вельмі шмат недарэчнасцяў. Калі пачалі выступаць затрыманыя, высветліліся цікавыя рэчы. Аказваецца, першым у кабінет суддзі зазірнуў Здобнікаў. Яго Леўчанка прагнаў. Потым зазірнуў Юрый Гарбаценка, што ізноў выклікала негатыўную рэакцыю суддзі. Пасля гэтага хлопцаў затрымалі. Звяртаю ўвагу – Аляксандр Хамратаў у кабінеце не з’яўляўся, то бок яго не павінны былі затрымліваць, - кажа Барыс Бухель.

Праваабаронца лічыць, што справа павінна разваліцца, бо з дакладной, якую падаў суддзя Станіслаў Леўчанка бачна, што ніякага правапарушэння не адбывалася.

- Ён у дакладной зазначыў, што яму перашкаджалі ў ягоным кабінеце, спрабавалі ўвайсці ў пазапрацэсуальныя зносіны, чым выказалі сваю непавагу да суду. Але ж ён быў у сваім кабінеце! То бок, ніякага судовага працэсу не адбывалася. Важны момант - непавагу да суду можна выказаць толькі падчас паседжання. А вось артыкула "Непавага да суддзі" у КаАП і ПІКаАП няма. Так што не было самога факту правапарушэння. Такім чынам, сваёй дакладной Леўчанка прадэманстраваў некампетэнтнасць у гэтым пытанні. Ён не бачыць розніцы паміж суддзёй і судом, - заявіў Барыс Бухель.

Праваабаронца адзначыў, што вельмі важна было заявіць падчас паседжання аб магчымых асабістых адносінах Станілава Леўчанкі да хлопцаў.

- Юрыя Гарбаценку ён неяк адправіў на 7 сутак, але ж праз скаргі хлопец дамогся таго, што яго прызналі невінаватым. Хамратаў таксама пісаў на яго скаргі. Гарбаценка пра гэта ўсе сказаў.

Пасля суду хлопцаў вызвалілі. 22 студзеня ў 15 гадзін адбудзецца яшчэ адно паседжанне, на якім павінен выступіць сам Станіслаў Леўчанка, аб чым хадайнічалі кожны з трох абвінавачаных.Суддзя Ігар Шведаў хадайніцтвы задаволіў.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства