Брэст: пададзена заяўка на пікет супраць павышэння коштаў на медыцынскія паслугі

2016 2016-01-21T14:13:26+0300 2016-01-21T14:13:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzenisenka-ludmila-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікам акцыі з’яўляецца старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая распавяла, што пікет на працягу двух гадзін мяркуецца правесці 3 лютага ў цэнтры горада, на пешаходнай вуліцы Савецкай.
“Пастанова Міністэрства аховы здароўя, на падставе якой былі павышаны максімальныя тарыфы на паслугі па дыягностыцы, прафілактычным і абавязковым медыцынскім аглядзе грамадзян, супярэчыць Канстытуцыі, а менавіта артыкулу 45, згодна з якім грамадзянам гарантуецца права на ахову здароўя, што прадугледжвае бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя”, - заявіла Дзенісенка. Паводле яе слоў, мэта акцыі –прыцягнуць увагу жыхароў да гэтай праблемы.

Падчас пікета плануецца збіраць подпісы пад зваротам да міністра аховы здароўя Васіля Жарко за адмену гэтай пастановы. У звароце, у прыватнасці, адзначаецца, што ў той час як пенсіі і заробкі фактычна замарожаны, Міністэрства аховы здароўя прымае вельмі непапулярнае рашэнне аб павышэнні коштаў на медыцынскія паслугі. Гэта вельмі негатыўна адбіваецца на пенсіянерах, студэнтах, сем'ях з невялікімі прыбыткамі.
Людміла Дзенісенка распавяла, што ў Брэсце збор подпісаў пад гэтым зваротам пачаўся ў сярэдзіне студзеня і будзе працягнуты да сярэдзіны лютага. “Жыхары горада, з якімі мы размаўлялі, супраць пастановы міністэрства, якое ператварае дзяржаўныя паліклінікі і бальніцы ў камерцыйныя структуры па аказанні платных паслуг”, - заявіла Дзенісенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international