Перагляд справы Іваніка - галоўная ўмова для яго выдачы Арабскім Эміратам

2016 2016-01-20T16:55:08+0300 2016-01-20T16:55:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valadarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

Грамадзянін Расіі Пётр Іванік, які зараз знаходзіцца ў Мінскім СІЗА №1 на вул. Валадарскага і чакае экстрадыцыі ў Арабскія Эміраты, дзе яму вынесены смяротны прысуд, мусіць быць выдадзены краіне.

Беларусь яшчэ 1 чэрвеня 2015 года ратыфікавала дамову з Арабскімі Эміратамі аб выдачы, згодна з ёй бакі абавязуюцца па просьбе выдаваць адзін аднаму асоб, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях, для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або для прывядзення прысуду ў выкананне. Гэтая дамова ўступіць у сілу з даты абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Якім чынам будзе складвацца далейшы лёс Пятра Іваніка патлумачыў юрыст ПЦ “Вясна” Павал Сапелка:

“Лёс Іваніка вызначыць дамова паміж Рэспублікай Беларусь і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі аб выдачы.

Але для выдачы асоб паміж бакамі дамовы павінны быць выкананы некалькі ўмоў, у тым ліку:

Выдача ажыццяўляецца ў выпадку, калі дзеянне, у сувязі з якім запытваецца выдача, з'яўляецца злачынствам у адпаведнасці з заканадаўствам абодвух бакоў.

Выдача для прыцягнення асобы да крымінальнай адказнасці праводзiцца за такія дзеі, за здзяйсненне якіх у адпаведнасці з заканадаўствам абодвух бакоў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін не менш аднаго года альбо больш строгае пакаранне.

Выдача не здзяйсняецца па шэрагу падстаў, сярод якіх, напрыклад, выпадак, калі ў запытваемага бока ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што просьба аб выдачы мае на мэце крымінальны пераслед або пакаранне асобы, якая падлягае выдачы, незалежна ад расы, полу, рэлігіі, грамадзянства ці палітычных перакананняў, альбо ў судовым працэсе да гэтай асобы маецца прадузятасць па адной з гэтых прыкмет. Таксама выдача не адбываецца, калi асоба, выдача якой запытваецца, з'яўляецца грамадзянінам запытваемага боку або ёй прадастаўлены прытулак на тэрыторыі запытваемага боку.

Важная ўмова ў выпадку з Пятром Іванікам – гэта тое, што Арабскія Эміраты павінны забяспечыць гарантыі перагляду крымінальнай справы пасля выдачы, бо яны накіравалі просьбу аб выдачы ў адпаведнасці з завочна вынесеным прысудам.

Калі просьба ААЭ будзе задаволеная і Іванік будзе перададзены гэтай дзяржаве, то, у выпадку выканання сваіх абавязацельстваў Эміратамі яго чакае новы суд і новы прысуд.

Калі б такая дамова адсутнічала, то Іваніка практычна было б немагчыма выдаць ААЭ, паколькі выдача на аснове ўзаемнасці адбываецца толькі для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі пад гарантыю таго, што асоба зможа пакінуць тэрыторыю запытваючага боку пасля адбыцця пакарання паводле прысуду”.

Нагадаем, у Праваабарончы цэнтр “Вясна” да прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” звярнуліся людзі, якія прадставіліся сваякамі Пятра Іваніка. Яны распавялі, што ў дадзены момант грамадзянін Расіі Пётр Іванік знаходзіцца ў Мінскім СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Пры гэтым, як стала вядома праваабаронцам, Іванік быў прыгавораны да смяротнага пакарання і, па словах сваякоў, чакае экстрадыцыі для выканання прысуду ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У снежні 2011 года Шарыяцкі суд эмірата Шарджа ААЭ прызнаў вінаватымі і вынес смяротныя прысуды ўдзельнікам забойства свайго кампаньёна па бізнесу з Чалябінску Яўгена Хапрова. Злачынства было здейсненае ў 2009 годзе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Прысуд быў вынесены завочна, паколькі абодва падсудныя, Аляксей Янчук і Пётр Іванік, на той час ужо знаходзіліся ў вышуку. Доўгі час месцазнаходжанне Янчука і Іваніка было невядомым. Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Янчук магчыма мае від на жыхарства ў Германіі, а вось Іванік нечакана “ўсплыў” у СІЗА на Валадарцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international