viasna on patreon

Заўзятар: “На мяне спрабуюць павесіць разбітае ў тралейбусе шкло”

2016 2016-01-20T15:58:38+0300 2016-01-20T16:09:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/traleibus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: onliner.by

Фота: onliner.by

Да праваабаронцаў “Вясны” звярнуўся малады жыхар МІнска  Н, які распавёў аб тым, якім чынам следчыя спрабуюць “распісаць” ягоную ролю ў фанацкай бойцы з пашкоджаннем тралейбуса, якая адбылася ў Менску ў 2014 годзе.

29 чэрвеня 2014 годаў Мінску некалькі футбольных фанатаў клуба «Партызан» заблакавалі на маршруце тралейбус №3. Гэта здарылася каля гандлёвага цэнтра «Maximus». Пад час разборкі з “тарпедаўцамі”, якія знаходзіліся ў салоне, былі знятыя токапрыёмнікі з транспартнага сродку, разбітае шкло, распылены слезацечны газ.

Затым прэс-служба МУС Беларусі паведаміла, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска ўстанавілі асобы больш чым 10 футбольных фанатаў, супраць якіх была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК Беларусі «Хуліганства».

Усе падазраваныя былі на той час змешчаныя ў ІЧУ, з імі праводзіліся неабходныя следчыя дзеянні, ды відаць безпаспяхова, паколькі дагэтуль – а следства цягнецца паўтары гады – следчыя спрабуюць знайсці “вінаватага” ў гэтай справе.

У студзені фаната-юнака выклікалі следчыя Мінскага гарадскога упраўлення Следчага камітэта МУС:

“У сярэдзіне студзеня следчыя мне некалькі разоў тэлефанавалі дадому, нават прыязджалі, але я працую ня ў Мінску. А вось калі вярнуўся дахаты, прыйшла позва і я схадзіў да следчага ў якасці сведкі па гэтай справе. Там, пад ціскам, я вымушаны быў даць паказанні, што прысутнічаў у той дзень на месцы канфлікту балельшчыкаў, хаця нічога не мог разбіць, ці бачыць, хто гэта мог зрабіць, паколькі наогул у той дзень мяне ў тым месцы проста не было”.

На допыце маладому чалавеку далі паслухаць аўдыёзапісь паказанняў незнаёмага чалавека, які называе прозвішча і сцвярджае, што шкло разбіў менавіта ён.  Затым паказалі схему здарэння і падсказалі: « Вось ты ж тут стаяў”. Яшчэ следчы кажа: «Я ведаю, што ты ўцякаў прыкладна ў гэты бок, пакажы, куды ты бег, вось сюды?”

Пасля такой апрацоўкі юнаку прапанавалі “варыянты” далейшага развіцця падзей:

– Спачатку мяне хацелі “закрыць”, маўляў, пасадзім зараз у камеру з людзьмі нізкага статусу, ці прапанавалі альтэрнатыву: “Бярэш на сябе разбітае шкло ў тралейбусе і атрымліваеш па-мінімуму». Калі ж адмаўляюся – мяне адразу садзяць на час следства і гадоў на пяць за краты. Альбо такі варыянт: я адмаўляюся прызнавацца, а зліваю тых, хто здымаў з тралейбуса рогі і тых, хто заліваў з балончыка салон і супрацоўнічаю з імі далей, збіраючы інфармацыю, дзе што ў Мінску адбываецца, дзе якія сутычкі моладзі, як фанаты сябе паводзяць“.  На роздум мне далі тры дні, я павінен быў патэлефанаваць і прызнацца, што разбіў шкло. Але ж мяне там не было.

Праз некалькі дзён пасля допыту юнак разам з адвакатам прыйшлі ў Мінскае гарадское ўпраўленне Следчага камітэта і заявілі аб пагрозах і ціску з боку следчага. У выніку малады чалавек адмовіўся ад сваіх ранейшых паказанняў цалкам. Следчы папярэдзіў, каб юнак з’яўляўся на допыты і следчыя дзеянні. У яго па-ранейшаму застаецца статус сведкі па гэтай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства