viasna on patreon

Скаргу Вольгі Крапоцінай зарэгістравалі ў Камiтэце па правах чалавека

2016 2016-01-20T08:41:00+0300 2016-01-20T08:41:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krapocina.jpg
Вольга Крапоціна

Вольга Крапоціна

Скаргу гродзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай зарэгістраваў Камiтэт па правах чалавека (КПЧ) ААН. Дзяўчыну ў верасні 2014 года затрымалі ў Гродне за раздачу ўлётак “Вярніце Крым! Рукі прэч ад Украіны!”, а ў яе кватэры правялі ператрус.

У лістападзе суддзя Ленінскага раённага суда Дзмітрый Бубенчык аштрафаваў яе на 30 базавых велічыняў па абвінавачанні ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” (арт. 22.9 КаАП). Экспертыза ўлётак, якую рабіла Міністэрства інфармацыі, паказала, што яны “носяць масава-палітычны характар”.

Абскардзіць рашэнне суда Вользе Крапоцінай не ўдалося.

Дзяўчына вырашыла дамагчыся справядлівасці ў міжнародных інстанцыях, бо прайшла ўсе беларускія судовыя працэдуры. Па яе словах, яна не чакала так хутка атрымаць адказ з КПЧ.

- За год мае дакументы прынялі і зарэгістравалі. Маю спадзеў, што хаця б міжнародная арганізацыя прызнае несправядлівасць выстаўленых мне абвінавачанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства