Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-01-19T10:49:20+0300 2016-02-03T15:04:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Алена Танкачова звярнулася з хадайніцтвам аб скарачэнні тэрміну высылкі; Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча; Паводле апытанкі Дзяніса Блішча медыяэксперта: 55 адсоткаў карыстальнікаў твітэра – супраць смяротнага пакарання.

“Каментар Эксперта”: Адзін з фігурантаў па “справе графітыстаў” Вячаслаў Касінераў, якому падчас затрымання супрацоўнікі САХР зламалі сківіцу, працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці асоб датычных гэтай справы. Малады чалавек паведаміў, што для яго відавочна, што следчая, якая займаецца яго справай, працавала па загаду зверху.

"Падзея": Праз чатыры гады пасля прысуду ўлады вырашылі пазбавіць Алеся Бяляцкага месца жыхарства. Праваабаронца не выключае, што прычынай раптоўнай актыўнасці мінюста мог стаць нядаўні зварот Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека да беларускіх уладаў з нагоды невыканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па яго справе. 

"Асоба": У Менску ўшанавалі памяць былога прэзыдэнта Чэхіі, драматурга, публіцыста і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77»
Вацлава Гаўла. Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч падзяліўся свамі ўражаннямі ад сустрэчы з заснавальнікам чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлавам Гаўлам.

У музычных паўзах -  ампазіцыі гурта Ілюжан.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international