У цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная акцыя "Я — ІП"

2016 2016-01-18T13:43:20+0300 2016-01-18T13:43:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ip-liabedzka-piket.jpg
Акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП"

Акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП"

У панядзелак у цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП". 

Да Чырвонага касцёла прыйшлі каля 30 чалавек — індывідуальныя прадпрымальнікі і апазіцыянеры (пераважна сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі). Прыйшоў і лідар АГПАнатоль Лябедзька. Плошча Незалежнасці была ачэпленая міліцыяй.

Некаторыя з прысутных трымалі ў руках паперкі са словамі "Я — ІП".

На ўсіх, хто прамаўляў на мітынгу, міліцыянеры складалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пасля кароткага мітынгу група ўдзельнікаў акцыі на чале са старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам пайшла ў Дом ураду, каб перадаць 11 прапановаў па выхаду з сітуацыі з ІП. У Доме ўраду прынялі зварот і паабяцалі, што праз 15 дзён на яго адкажуць.

Як вядома, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі. Пры іх адсутнасці іх чакаюць штрафы. З-за гэтага значная частка прадпрымальнікаў спыніла працу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international