Адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь

2016 2016-01-18T08:34:39+0300 2016-01-18T08:34:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zharomski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Жаромскі.

Вадзім Жаромскі.

25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», але адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь.

Як стала вядома сайту palitviazni.info, 16 студзеня да Вадзіма Жаромскага наведаўся ў лякарную прадстаўнік міліцыі, каб уручыць позву ў суд пад подпіс.

Нагадаем, што 25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкалі фарбай сацыяльную рэкламу з выявай міліцыянта.

Максіма Пякарскага ў выніку будуць судзіць паводле артыкула аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці, Вадзіму Жаромскаму да гэтага абвінавачання дададзенае хуліганства ў складзе групы, Вячаславу Касінераву інкрымінаванае псаванне маёмасці.

Пры гэтым з Максіма Пякарскага знялі абвінавачанне ў хуліганстве з асаблівым цынізмам, якое максімальна караецца 6 гадамі пазбаўлення волі.

“Сітуацыя складваецца такім чынам, што адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі зараз патрапіў у шпіталь у Смаргоні, – распавяла праваабаронца Наста Лойка.– Яго стан здароўя сур’ёзна пагоршыўся. Але, калі прызначылі дату судовага пасяджэння, Вадзіму пачалі тэлефанаваць з суда і заяўляць, каб той прыехаў, падпісаў позву і, натуральна, абавязкова з’явіўся ў судзе. Патрабавалі нават факс са шпіталя. У выніку Вадзім Жаромскі даў паразмаўляць па тэлефоне дактарам і тыя самі былі здзіўлены: “Пацыент у нас лечыцца, які суд?”

Па словах праваабаронцы, настойлівыя прадстаўнікі закону, мабыць, не паверылі дактарам, а таму 16 студзеня да графіціста наведаўся ў лякарню міліцыянт, каб уручыць позву пад подпіс.

“Я так разумею, што стан здароўя Жаромскага не асабліва турбуе ні суд, ні сілавікоў, – дадае Наста Лойка. – Назіраецца нейкая дзіўная мітусня, каб хутчэй прайшоў судовы працэс, а самому Вадзіму, па маёй інфармацыі, зараз нават забаранілі выходзіць са шпіталя”.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international