У Менску ўганаравалі Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці

2016 2016-01-16T18:29:00+0300 2016-01-18T08:30:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda2.jpg

15 студзеня Асамблея зладзіла сёмую цырымонію ганараваньня пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянкай супольнасьці”, каб адзначыць лідэраў і найбольш значныя падзеі трэцяга сэктару за мінулы год.

У намінацыі “Грамадзкі лідэр году” перамагла Сьвятлана Алексіевіч. Атрыманьне ёй Нобэлеўскай прэміі аб'яднала беларусаў, а грамадзкая пазыцыя прымусіла задумацца пра сытуацыю ў краіне. Прыз за спадарыню Сьвятлану атрымала мастацтвазнаўца, блізкая сяброўка і калега Тацяна Цюрына.

Прэмію ў намінацыі “Новая ініцыятыва” атрымалі студэнты Тэатральнай лябараторыі Фонтынбрас пры Беларускім свабодным тэатры за сэрыю пэрфомансаў у падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Рэгіянальнай падзеяй назвалі Абарону берагу возера Балдук у Пастаўскім раёне ад забудовы. Сябры арганізацый “Зялёная сетка”, “Экадом”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны” разам зь мясцовымі жыхарамі з 2012 году змагаюцца супраць пабудовы праваслаўнага лягеру ля возера.

У намінацыі “Партнэрства году” быў адзначаны Гуманітарны маршрут “Беларусь-АТО”. Сёлета гэта намінацыя была ўведзена ўпершыню, і ўручаецца за салідарныя дзеяньні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб'яднала партнэраў з розных сфэраў і сэктараў на карысьць грамадзянскай супольнасьці. Статуэтку і дыплём на цырымоніі атрымалі ініцыятар ініцыятывы Андрэй Стрыжак і валянтэры.

Найлепшым сайтам НДА быў названы партал adukacyja.info.

Антыпрэміяй “Гарбуз” году адзначылі Міністэрства інфармацыі за загад зьнішчыць наклад кнігі Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі і Беларусі”.

Журы прэміі, у якую сёлета ўвайшлі 114 чалавек, у намінацыі “Крэатыў году” адзначылі Стрыт-арт фэст Urban Myths у Менску. Прэмію “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” атрымаў кіраўнік праекта Signal Алег Ларычаў.

За апэратыўнае асьвятленьне актуальных для няўрадавага сэктару тэмаў у намінацыі “Мэдыя/журналіст году” прыз атрымаў блогер Антон Матолька. Адзначым, што за гэту ўзнагароду ішла самая вострая барацьба за перамогу.

Кампаніяй году была названая Кампанія за салідарныя дзеяньні з кадэтамі Ястрэмбельскай школы-інтэрнату (#Пагоняпобач). Прэмію атрымалі ініцыятары падтрымкі сьмелых кадэтаў прадстаўнікі “Арт Сядзібы”. Пераможцы паабяцалі статуэтку даслаць дырэктару школы-інтэрната.

Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” адзначае найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцьці трэцяга сэктару. 23 сьнежня 2009 году ўпершыню адбылася нефармальная цырымонія ўзнагароджаньня найбольш выбітных грамадзкіх ініцыятываў ды кампаніяў. Прэмія заснаваная Асамблеяй НДА. Пераможцаў абірае журы, у якое ўваходзяць сябры Рабочай групы, грамадзкія лідэры і экспэрты, пераможцы прэміі мінулых гадоў, журналісты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international