Апытанка медыяэксперта: 55 адсоткаў карыстальнікаў твітэра – супраць смяротнага пакарання

2016 2016-01-14T16:53:03+0300 2016-01-15T08:22:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/blishch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Блішч. Фота з twitter.

Дзяніс Блішч. Фота з twitter.

Медыяэксперт и блогер Дзяніс Блішч размясціў на сваёй старонцы ў твітэры апытанку па тэме смяротнага пакарання. Пытанне было сфармуляванае наступным чынам: “Ваша стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі. Узважце усе за і супраць, паспрабуйце без эмоцый».

Цягам 24 гадзін на пытанне адказала 444 карыстальнікі twitter

Адказы размеркаваліся наступным чынам:

За прымяненне смяротнага пакарання выказалася 29 адсоткаў рэспандэнтаў;

Супраць – 55 адсоткаў;

Не вызначыліся – 16 адсоткаў.

Нагадаем, 24 лістапада 1996 года пад час рэферэндуму, у якім адным з пытаннем было пытанне наконт смяротнага пакарання, больш за 89% грамадзян выказаліся за яго захаванне. Хаця гэтае меркаванне мела ўсяго толькі рэкамендацыйны характар і не можа ўплываць на прыняцце рашэння аб захаванні вышэйшай меры пакарання.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, каментуючы вынікі апытання адзначыў наступнае:

“Дастаткова цікавыя, на наш погляд, лічбы. Зразумела, што гэта толькі пэўны зрэз меркаванняў карыстальнікаў сацыяльных сетак, гэта не грунтоўнае сацыялагічнае даследванне. Але сапраўды, у апошнія гады мы назіраем тэндэнцыю павелічэння ў грамадстве праціўнікаў смяротнага пакарання. Апошнім часам шмат увагі гэтай тэме надаюць сродкі масавай інфармацыі і гэта падштурхоўвае людзей да дыскусіі, прымушае іх задумацца аб гэтай праблеме.  Аднак, трэба улічваць, што пытанне адмены смяротнага пакрання палягае ў эмацыйнай плоскасці, таму выносіць яго на дзяржаўны рэферэндум не зусім этычна. Перакананы, што адмена смяротнага пакарання ў Беларусі мусіць быць палітычным рашэннем”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international