Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча

2016 2016-01-14T13:44:55+0300 2016-01-14T13:44:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chilmanovic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

14 студзеня Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Хільмановіча. Праваабаронца і публіцыст аспрэчваў пастанову суддзі Свіслацкага раённага суда Жаны Салагубік ад 8 снежня, якой ён аштрафаваны на 40 базавых велічынь за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Сьвіслачы і Якушоўцы 31 кастрычніка мінулага году. Суддзя абласнога суда Мікалай Рачынскі выслухаў довады Уладзіміра Хільмановіча і, не задаўшы аніводнага пытання, прадказальна не задаволіў скаргу.

Уладзімір Хільмановіч лічыць штраф абсалютна незаконным, ён перакананы, што судамі парушаны розныя артыкулы заканадаўства Рэспублікі Беларусь - Закону Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах, Канстытуцыі краіны, а таксама палажэнні Міжнароднага пакту Аб грамадзянскіх і палітчычных правах. Далей праваабаронца мяркуе працягваць астпрэчваць незаконную пастанову і найперш падаваць надзорную скаргу на імя старшыні абласнога суду.

Напомнім, што пастановамі Сьвіслацкага раённага суду ў розныя дні за прысутнасць на традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году суддзямі Аляксандрам Шыліным і Жанай Салагубік былі аштрафаваныя ажно 6 грамадскіх актывістаў: Уладзімір Хільмановіч і Віталь Гуляк з Ваўкавыску засуджаны да 40 базавых велічынь паводле часткі 3 артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, Юры Глебік са Сьвіслачы – да 25 базавых, гарадзенцы Віктар Сазонаў і Эдвард Дмухоўскі– да 10 базавых велічынь паводле першай часткі гэтага артыкулу. А Вітольд Ашурак з Бярозаўкі аштрафаваны Лідскім раённым судом таксама на 10 базавых велічынь.

Касацыйныя скаргі Глебіка (разглядаў суддзя Уладзімір Яўхута), Сазонава і Дмухоўскага (абедзве разглядала суддзя Святлана Даўгашэй), якія разглядаліся раней, таксама засталіся незадаволенымі.

"Гарадзенская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international