viasna on patreon

Вячаслаў Касінераў: “Было відавочна, што следчая працавала па загаду”

2016 2016-01-12T17:42:22+0300 2016-01-29T10:55:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasinerau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

Адзін з фігурантаў па “справе графіцістаў” Вячаслаў Касінераў, якому падчас затрымання супрацоўнікі САХР (спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС Беларусі) зламалі сківіцу, працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці асоб датычных гэтай справы.

Гэтая крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці ў Следчым камітэце Маскоўкага раёну г. Мінску. Учора маладога чалавека запрасілі да ўдзелу ў правядзенні апазнання і вочнай стаўкі як пацярпелага. Пасля гэтых мерапрыемстваў следчая Мельнікава паведаміла хлопцу, што плануе спыніць справу.

Учора адбылося апазнанне і адразу тры вочныя стаўкі. Следчая Мельнікава пасля майго прыходу яшчэ гадзіну бегала і збірала статыстаў па вуліцы, а самі ж следчыя мерапрыемствы працягваліся каля шасці гадзін. Было відавочна, што падчас вочных ставак людзі хлусілі. Яны нават баяліся глядзець у вочы. Яны выпрацавалі агульную тэорыю: ўсе ў адзін голас казалі, што мяне ніхто не збіваў. Таго чалавека, які мяне збіў я на апазнанні не заўважыў. Але апазнаў супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў маім затрыманні.

Усе сведчылі пра тое, што супрацоўнікаў у машыне, калі мяне везлі было трое. Але не цяжка палічыць, што агулам людзей, якія ўдзельнічалі ў маім затрыманні было чацвёра: адзін супрацоўнік, які мяне затрымліваў, яшчэ адзін быў побач з ім, быў яшчэ адзін, які знаходзіўся са мной у салоне машыны, гэты ж чалавек страхаваў таго, хто спускаўся па вяроўках да мяне праз вакно. Агулам выходзіць, што іх чацвёра. Было відавочна, што следчая працавала па загаду.  І на дадзены момант ёй проста не дадзена каманды кагосьці пасадзіць”, - распавёў  Вячаслаў Касінераў

Юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка звярнула ўвагу на непрапарцыйнасць артыкулу, па якім узбуджана крымінальная справа, бо сітуацыя Вячаслава Касінерава не можа разглядацца як толькі нанясення менш цяжкага цялеснага пашкоджання пры жорсткім затрыманні, яна мае шмат іншых аспектаў:

Адразу было зразумела, што завядзенне справы – дастаткова фармальны крок. У той жа час дзіўна, што яна была ўзбуджаная. Былі надзеі, што хаця б фармальна пакажуць чалавека, які гэта здзейсніў. Я чакала, што яны будуць абгрунтоўваць прапарцыйнасць такіх мераў, але яны абралі іншую стратэгію проста не паказваць чалавека, які гэта зрабіў. Асноўная мэта гэтай справы мусіць быць у тым, каб было вядома хаця б дакладнае імя гэтага чалавека, каб прыцягнуць яго да адказнасці. Да ўсяго таго, зараз справа ўзбуджаная зусім не па тым артыкуле, які адпавядае сітуацыі, гэта сведчыць пра перавышэнне службовых паўнамоцтваў. У гэтай сітуацыі варта ў першую чаргу звярнуць увагу на непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўніка і нанясення цяжкіх цялесных пашкоджванняў

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні Максіму ПякарскамуВячаславу Касінераву і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Зараз тэрмін папярэдняга следства працягнуты да 30 лістапада бягучага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства