Маці Ягора Пратасені не дазваляюць сустрэцца з сынам

2016 2016-01-12T13:57:57+0300 2016-01-12T15:12:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pratasenia-1.jpg
Ягор Пратасеня. Фота "Нашай нівы".

Ягор Пратасеня. Фота "Нашай нівы".

Начальнік жодзінскай турмы №8 адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з асуджаным сынам Ягорам, які пасля спробы самагубства знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім шпіталі. Некалькі дзён таму Ягор Пратасеня, знаходзячыся ў камеры-адзіночцы жодзінскай турмы, ажыццявіў спробу суіцыду .

Стан 20-гадовага хлопца лекары ацэньваюць як вельмі цяжкі. Увесь час ён знаходзіцца ў коме. Тое, што начальнік турмы адмаўляе Святлане Пратасені ў магчымасці сустрэцца з сынам можа сведчыць аб дачыненні турэмнай адміністрацыі да той трагедыі, якая здарылася, – зазначае кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар:

 – Ён казаў, што сваёй смерцю я дакажу, як у нас ставяцца да ўсіх затрыманых, як здзекваюцца. Проста створаны, з яго словаў, з яго ліста, менавіта аддзел гестапа.

Ягор Пратасеня здзейсніў самагубства ў сувязі з тым, што на працягу васьмі месяцаў у дачыненні да яго ажыццяўляліся катаванні з боку супрацоўнікаў следчага камітэта ды іншых сілавых структураў. Аб гэтым ён неаднаразова паведамляў у сваіх лістах на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international