Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-01-12T10:27:56+0300 2016-01-28T11:48:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": У Гомелі працягваецца хваля пераследу фрылансераў; У Мінску прайшоў антыкрызісны форум прадпрымальнікаў; Падчас суда на актывіста Максіма Вінярскага склалі новы пратакол за непавагу да суддзі.

“Каментар Эксперта”: У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у “Маршы студэнтаў” 2 снежня, падчас заліковай сэсіі склаліся праблемы са здачай аднаго заліка. Пазней малады актывіст пабачыў сваё прозвішча ў спісе студэнтаў на адлічэнне. Студэнт дакладна не можа звязаць няздачу заліку з удзелам у “Маршы студэнтаў”, але ён неаднаразова чуў з розных крыніц, што яго могуць адлічыць за актыўную пазіцыю і адкрытае выказванне свайго меркавання.

"Асоба": 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес першы ў гэтым годзе смяротны прысуд жыхару Вілейкі Генадзю Якавіцкаму, абвінавачанаму па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю" за забойства сваёй сужыцелькі. Яго першая жонка Наталля Буланава распавяла пра асобу асуджанага і акалічнасці яго справы. 

У музычных паўзах -  апошні альбом David Bowie “Blackstar". Спявак каля года з паловай змагаўся з ракам і сканаў 11 студзеня.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international