Публічныя акцыі ў Беларусі: практычныя парады ад юрыста

2016 2016-01-09T15:58:24+0300 2016-01-09T15:58:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nasta-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што можа быць за раздачу ўлётак?

Што пагражае за налепку плакатаў на інфармацыйные стэнды?

Як правесьці флэш-моб у Мінску і не сесці на суткі?

Ці варта падаваць заяўку на правядзенне акцыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні можна атрымаць адказы 13 студзеня (серада) ў 19.00 падчас адкрытай лекцыі ад юрысткі Праваабарончага цэнтра “Вясна” Насты Лойкі. Акрамя таго, будуць прыведзеныя прыклады развіцця падзей і прапанаваныя парады, як сябе паводзіць у выпадку пераследу за ўдзел ці арганізацыю акцыі.

“У грамадзкую прыёмную "Вясны" дастаткова часта звяртаюцца пачынаючыя актывісты з пытаннямі адносна публічных акцый: за што могуць пераследаваць, як падаць заяўку на пікет ці што будзе за несанкцыянаваны флэшмоб. На гэтай адкрытай лекцыі мы вырашылі падзяліцца нашым бачаннем і досведам па гэтай тэме", - кажа праваабаронца.

Таксама будзе магчымасць задаць любыя пытанні па прапанаванай тэме, у тым ліку загаддзя анлайн.

Лекцыя адбудзецца ў Арт-Сядзібе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 58, офіс 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).

Уваход вольны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства