Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет

2016 2016-01-08T22:46:18+0300 2016-01-08T22:46:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/czrnavus-na-pikece.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 студзеня баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет. Заяўку на правядзенне пікета ён не падаваў, а выйшаў з 12 да 13 гадзін на адзінае дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў – у стары гарадскі парк. Ён трымаў плакат з надпісам:”Ты нас давишь. Голод не тетка. Власть ворует. Казна пуста. Молодец. ИП объединяйтесь!”

Мікола Чарнавус лічыць, што Указам № 222 улада дабівае дробных прадпрымальнікаў, якія не стваралі праблем для ўлады, а наадварот дапамагалі немалымі ўкладаннямі ў бюджэт. Цяпер рынкі апусцелі. Немалыя шэрагі беспрацоўных павялічацца.

-Прэзідэнт заявіў, што беларусам выжываць трэба самім. Але як выжываць, калі ўлада выкручвае рукі. Навошта ў краіне напружваць і без таго складаную абстаноўку, -- кажа Мікола Чарнавус.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international