У Гомелі працягваецца хваля пераследу фрылансераў

2016 2016-01-07T12:12:47+0300 2016-01-07T12:12:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Як стала вядома, на карэспандэнта-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага, сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) склалі два адміністрацыйныя пратаколы (Кармянскі і Калінкавічскі РАУСы) за нібыта парушэнне арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). На падыходзе яшчэ і трэці пратакол, так як 6 студзеня Кастуся па тэлефоне запрасілі ў Веткаўскі РАУС.

Як вынікае з пратаколаў, якія карэспандэнт атрымаў поштай, яны былі складзены 28 снежня маёрам Калінкавічскага РАУС Уладзімірам Паўловічам і 29 снежня маёрам Кармянскага РАУС Аляксандрам Марозавым. У абодвых выпадках, так як і ўчора, спадара Жукоўскага выклікалі для складання пратаколаў па тэлефоне і напярэдадні свят.

Сюжэты, у вырабе якіх абвінавачваюць карэспандэнта, былі прысвечаны праблемам адсутнасці вады ў райцэнтры Карма, а таксама пераследу з боку міліцыі футбольных заўзятараў у Калінкавічах і выйшлі у эфіры тэлеканала “Белсат”. У Ветцы фрылансер здымаў сюжэты аб крызізным становішчы на мясцовых малаказаводзе ды ткацкай фабрыцы.

Агулам на працягу 2015 году спадар Жукоўскі атрымаў па рашэннях розных судоў штрафаў у агульным памеры на 31,5 мільёна рублёў за прафесійную дзейнасць - «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КаАП).

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у Гомельскім рэгіёне Леанід Судаленка лічыць, што пераслед фрылансераў, якія актыўна збіраюць і распаўсюджваюць інфармацыю аб рэальным жыцці людзей у гарадах і вёсках рэгіёну, наўпрост паказвае стаўлення ўладаў да ітакой ініцыятывы.

“Чыноўнікам не падабаецца, калі пра іх пішуць і паказваюць рэальныя рэчы. За два апошнія дзесяцігоддзі яны, відаць, настолькі прызвычаіліся да лакіроўкі сытуацыі, што працаваць у іншых умовах проста ня ў стане! Любое крытычнае слова, а тым больш відэа, абстаўлены такім занакадаўчым частаколам, што за ім ня бачна ўжо сутнасці абазначанай праблемы. Застаецца толькі забарона – гэтага нельга, тое не дазволена. Ніхто ж не падвяргае сумневу праўдзівасьць інфармацыі таго ж Жукоўскага – усе толькі цьвердзяць: ня меў права”, - падкрэсліў праваабаронца.

4 студзеня адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэнне арт. 22.9. КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) склалі таксама на незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Сюжэт, у вырабе якога абвінавачваюць журналістку, быў прысвечаны праблемам былога гадаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкі і выйшаў у эфіры тэлеканала “Белсат”.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international