На сустрэчы прадпрымальнікаў у Баранавічах затрымалі незалежную журналістку

2016 2016-01-05T19:13:00+0300 2016-01-06T09:14:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-ip-neprac.jpg

Міліцыя затрымала Тамару Шчапёткіну, якая накіроўвалася на мітынг прадпрымальнікаў у Баранавічах. Праз некаторы час яе адпусцілі.

Пра гэта charter97.org паведаміў баранавіцкі актывіст, арганізатар акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, Мікалай Чарнавус.

З ягоных слоў, Тамару Шчапёткіну затрымалі супрацоўнікі міліцыі па дарозе на плошчу Леніна, дзе павінна была адбыцца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Паколькі запланаваны мітынг не адбыўся, жанчыну адпусцілі.

Мікалаю Чарнавусу давялося скасаваць акцыю пратэсту супраць указу №222, бо на мітынг прыйшлі толькі два чалавекі. Такі нізкі прыход Чарнавус тлумачыць тым, што людзей напярэдадні мітынгу запалохвалі мясцовыя ўлады. Яго самога выклікалі напярэдадні ў гарвыканкам і папярэдзілі, пад які артыкул адміністрацыйнага кодэкса трапляе запланаванае ім мерапрыемства.

У снежні я збіраў подпісы ў падтрымку полацкіх прадпрымальнікаў. Дык вось, усіх 32 чалавек, хто падпісаўся, да адзінага выклікалі ў падатковую інспекцыю і правялі з імі гутарку на тэму наступстваў такой іхнай актыўнасці. Вядома ж пасля такога людзі баяцца выходзіць на акцыі, - патлумачыў charter97 Мікалай Чарнавус.

Пратэставаць баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі ў сувязі з тым, што 1 студзеня 2016 увайшоў у дзеянне ўказ №222. Ён патрабуе, каб прадпрымальнікі рэалізоўвалі прадукцыю лёгкай прамысловасці, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або выдаюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП пакутуюць ад штрафаў і канфіскацыяў.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць аб спыненні працы на нявызначаны тэрмін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international