Леаніду Кулакову за віншаванне праваабаронцаў – 30 базавых велічынь

2016 2016-01-05T17:16:51+0300 2016-01-05T17:23:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurabelarus-akcion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Судовае паседжанне па справе Леаніда Кулакова пачалося 5 студзеня ў 14.00 у Першамайскім судзе г. Мінска. Яго вінавацілі па арт. 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” за адзіночны пікет, які актывіст правёў 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

Леанід Кулакоў заявіў адвод суддзе Юрыю Гарбатоўскаму, бо раней ён ужо асуджаў актывіста і даверу да яго няма. Але хадайніцтва было адхілена. Судовае паседжанне працягнулася допытам абвінавачанага, дзе актывіст звярнуў увагу суда на тое, што з абвінавачваннем не згодны, хоць і не адмаўляўся ад удзелу ў пікеце:

“10 снежня быў Міжнародны дзень правоў чалавека, сваёй акцыяй я вырашыў проста павіншаваць нашых беларускіх праваабаронцаў і выказаць сваю салідарнасць ім у барацьбе за адмену смяротнага пакарання. У сваіх дзеяннях я не знаходжу складу злачынства, а судзяць мяне за іншадумства і маю актыўную пазіцыю”.

Судзя запытваўся, ці быў дазвол у Л. Кулакова на правядзенне масавага мерапрыемства. Але на атрыманне дазволу актывіст адпаведнай заявы не падаваў, бо лічыць, што свабода мірных сходаў замацавана ў Канстытуцыі. Аднак, суд не прыняў да ўвагі такія довады і пастанавіў, што актывіст прызнаецца вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international