Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-01-05T11:35:23+0300 2016-01-28T11:47:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі; У Бабруйску прайшла акцыя супраць размяшчэння авіябазы; Штраф ўдзельніку Марша студэнтаў Глебу Вайкулю – 18 базавых.

“Каментар Эксперта”: Серыя сацыяльных перфомансаў прайшла на пачатку каталіцкіх калядаў у Мінску. Іх арганізоўвала студыя Fortіnbras пры Свабодным тэатры. Мэта гэтых акцый прыцягнуць увагу грамадства да сацыяльных праблем рознага кшталту. Назіральнік Уладзімір Андрыенка распавёў пра адметнасці гэтых акцый.

"Падзея": Вярхоўны суд не адказаў на зварот па справе Міхаіла Жамчужнага. Праваабаронцы падалі скаргу ў пракуратуру.Раней беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычным зняволеным Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка цяпер закрытай установы «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Muse.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international