viasna on patreon

Гомель: на Ларысу Шчыракову склалі пратакол за працу без акрэдытацыі

2016 2016-01-04T14:14:08+0300 2016-01-04T14:14:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shcharakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова (фота baj.by)

Ларыса Шчыракова (фота baj.by)

24 снежня капітан Гомельскага РАУС Цітоў Р.В. склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнне ў дачыненні Гомельскай журналістыкі -фрылансера Ларысы Шчыраковай. Яе вінавацяць у, нібыта, незаконным вырабе прадукцыі СМІ (артыкул 22.9 КаАП РБ) для тэлеканала Белсат. Матэрыял быў прысвечаны праблемам былога гадаванца школы - інтэрната з пасёлка Урыцкі. Пратакол быў складзены ў той час, калі журналістка знаходзілася на адпачынку у Егіпце.

"Ціск на незалежную журналістыку працягваецца, - каментуе Ларыса Шчыракова, - звыклая рэакцыя ўлады на асвятленне сацыяльна вострых тэмаў. Замест вырашэння праблемаў, якія мы падымаем у сваіх матэрыялах, улада карае журналістаў за тое, што агучваюць праблемы, ускрываюць грамадскія нарывы. Ну і апроч гэтага, у краіне катастрафічнае фінансавае становішча, бюджэт трэба папаўняць у тым ліку з дапамогай штрафаў. Да выбараў прыціхлі, стваралі добрую карцінку для Захаду, а цяпер зноў за старое ўзяліся".

Нагадаем, гэта ўжо шосты пратакол за 2015 г. у дачыненні да незалежнай журналісткі за працу без акрэдытацыі на незалежнае СМІ. Агулам, яна была пакарана штрафамі на суму звыш 5 млн беларускіх рублёў.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства