Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка

2016 2016-01-01T12:14:00+0300 2016-01-01T13:15:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Наталля Сурма палічыла,  што адміністрацыйнае пакаранне Грыку па арт.17.1 КаАП па абвінавачанні ў нецэнзурнай лаянцы на працоўным месцы ў той дзень, калі ён з’явіўся на працу ў паласатым адзенні, стылізаваным пад турэмную робу, і за арганізацыю несанкцыянаванага пікета па ч.2 арт. 23.34 КаАП вынесена законна.

Суд не прыняў довады Рыгора Грыка, што ён не лаўся матам, ускосным сведчаннем чаму з’яўляецца нечаканае знікненне запіса відэакамеры крамы, пра што сцвярджалі ў судзе загадчыца крамы і яе намесніца.

Па справе аб правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства Рыгор Грык звяртаў увагу, што заяўнікам пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч падчас выбараў быў старшыня Брэсцкай абласной БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, а ён толькі ўдзельнікам. Аднак суддзя прыйшла да высновы, што “сведкаў, якія зацікаўлены ў абгаворванні Грыка няма”, а ягоныя довады пра невінаватасць “абвяргаюцца прыведзенымі доказамі”.

Нагадаем, што ў канцы верасня Рыгор Грык прыйшоў на працу ў краму “МартІннФуд” ў паласатай робе ў знак пратэсту супраць таго, што 2 гады не атрымліваў працоўнага адзення. У той жа дзень Рыгора Грыка звольнілі з крамы, а дырэктарка крамы напісала заяву ў міліцыю, што ён брыдкасловіў. За гэта і за пікет, які адбыўся ў часе перадвыбарчай кампаніі, Рыгор Грык быў пакараны сукупна штрафам у 30 базавых велічынь. Актывіст намераны падаць наглядную скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда, а ў выпадку, калі не даб’ецца адмены несправядлівага пакарання на нацыянальным узроўні -- звернецца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international