viasna on patreon

У Бабруйску прайшла акцыя супраць размяшчэння авіябазы (фота)

2016 2016-01-01T12:03:02+0300 2016-01-01T12:03:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-uprac-aviabazy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, АГП і БХД зладзілі 30 снежня на вуліцах Бабруйску інфармацыйную акцыю. Мінакоў віншавалі з Новым годам і раздавалі ўлёткі супраць размяшчэння ў горадзе расійскай ваеннай авіябазы.

Большасць бабруйчан рэагавалі на такія віншаванні станоўча. Толькі на цэнтральным рынку ўдзельнікі акцыі сутыкнуліся з перашкодамі. Спачатку іх прыпынілі міліцыянты, але пасля азнаямлення са зместам улётак сышлі. Потым насустрач палітыкам выйшла супрацоўніца адміністрацыі рынку, якая адмовілася называць сваё імя. Жанчына загадала ўдзельнікам акцыі сыйсці з тэрыторыі рынка і пагражала "паведаміць у кампетэнтныя органы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства