viasna on patreon

Вярхоўны суд не ўбачыў падстаў для адмены пакарання незалежнай журналістцы Тамары Шчапёткінай

2016 2016-01-01T11:56:22+0300 2016-01-01T11:56:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі адказ за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Руслана Аніскевіча атрымала журналістка напярэдадні святаў.

У сваё скарзе Тамара Шчапёткіна прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які пакараў яе па ч.2 арт. 22.9 КаАП – за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Падставай для судовага рашэння стала нібыта інтэрв’ю, узятае ў капітана ДАІ Брэсцкага раёна Сяргея Неліповіча 8 студзеня 2015 года і размешчанае на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Т.Шчапёткіна прасіла праверыць сайт Радыё Рацыя, на якім 8 студзеня не было інтэрв’ю з Неліповічам, таму што яна ўвогуле не брала інтэрв’ю ў гэтага супрацоўніка міліцыі. Журналістка таксама даслала даведку з радыё, у якой гаварылася аб адсутнасці 8 студзеня інтэрв’ю з Неліповічам.

Тым не менш, надуманыя паказанні Неліповіча ў судзе першай інстанцыі былі ўспрыняты Вярхоўным судом “як паслядоўныя і несупярэчлівыя”, а “недакладнасці ў розных дакументах ў частцы пэўнага месца інтэрв’юравання Неліповіча нясутнасныя і не ўплываюць на правільнасць вінаватасці журналісткі,” напісаў сп. Аніскевіч у сваім адказе.

“Паясненні трох сведкаў з боку Шчапёткінай пра тое, што не бачылі гэтага інтэрв’ю, знайшлі пэўную ацэнку ў пастанове па справе і абгрунтавана былі абвергнуты ў сувязі з супярэчнасцю іншым доказам па справе”.

Нагадаем, што суд Ленінскага раёна Брэста пакараў Тамару Шчапёткіну за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі штрафам у 40 базавых велічынь. У лістападзе 2014 г. журналістку пакараў Бярозаўскі раённы суд за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі штрафам у 30 базавых велічынь.

Тамара Шчапёткіна будзе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства