Жыхары Брэста заклікаюць гарадскія ўлады да вырашэння экалагічных праблем

2016 2016-01-01T11:05:06+0300 2016-01-01T11:05:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ekalogija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле апытання, праведзенага інтэрнэт-парталам “Реальный Брест” сярод вядомых у горадзе людзей і грамадскіх дзеячаў, у першую чаргу іх хвалюць не столькі пытанні новабудоўлі, з’яўлення парковак і стварэння дарожнай інфраструктуры, колькі праблемы аховы навакольнага асяроддзя.

У прыватнасці, саліст музычнага гурта “Спасенне” Ігар Муха лічыць галоўнай праблемай для Брэста састарэлыя ачыстныя збудаванні, з-за чаго ў горадзе падчас ветранага надвор’я рэгулярна з’яўляюцца непрыемныя пахі. “Які сэнс будаваць новыя мікрараёны і прыгожыя дамы, калі смурод стаіць такі, што немагчыма дыхаць? Навошта нешта паляпшаць у горадзе, будаваць новыя абыходы, калі ад адчування, што мы па вушы ва ўласных экскрыментах, не пазбавіцца? – кажа Ігар Муха. - Як творчы чалавек, я аб'яднаў бы вакол сябе людзей, і, як раней мы ўсім светам збіралі грошы на бібліятэку ў Мінску, так назбіраў бы сродкаў на перапрацоўку нашых уласных адходаў жыццядзейнасці, пазбавіўшы Брэст жудаснага паху”.

Незалежны эксперт у справе стратэгій у гарадской палітыцы Валерый Фамінскі таксама ўпэўнены, што экалагічныя аспекты мусяць улічвацца ў любых рашэннях гарвыканкама. У сваю чаргу лідэр Брэсцкага дыгерскага клуба Дзмітрый Барадачэнкаў звяртае ўвагу на неабходнасць прывесці ў належны стан тэрыторыю аднаго з унікальных, але несправядліва забытага гістарычнага аб’екта – былога гарадскога сада ў комплексе з набярэжнай ракі Мухавец.

Сам рэдактар партала “Реальный Брест” Дзяніс Марук лічыць, што шмат якія праблемы з’явіліся з-за непрадбачлівых рашэнняў гарвыканкама, і менавіта ўлады разам з грамадскасцю зараз павінны зрабіць усё, каб пытанням экалагіі ў Брэсце быў нададзены прыярытэт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international