Андрэя Гайдукова будуць судзіць 31 снежня

2015 2015-12-30T18:07:36+0300 2015-12-30T18:07:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-andrej-vyzvalenne.jpg
Андрэй Гайдукоў.

Андрэй Гайдукоў.

На каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Навапалоцку Андрэя Гайдукова складзены пратакол па ч.2 арт. 21.14 КаАП РБ (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў).

У віну ставіцца распаўсюд 15 снежня ўлётак БХД «За якасную медыцыну» на інфармацыйных стэндах каля пад'ездаў некаторых дамоў гораду. “Прэзумпцыя невінаватасці ўжо не дзейнічае. Маразм мацнее. Лібералізацыі няма”, - адзначыў актывіст.

Цікавымі з’яўляюцца матэрыялы адміністратыўнай справы (на фота). Так, 16 снежня маёр міліцыі Галяковіч безапеляцыйна і беспадстаўна сцвярджае, што ўлёткі размясціў менавіта Андрэй Гайдкоў. У іншым рапарце таксама прыводзяцца словы жанчыны, якая “пажадала застацца невядомай”, што яна бачыла невядомага маладога чалавека, які наляпіў улёткі. ЖКГ са свайго боку лічыць, што для размяшчэння матэрыялаў на дошках каля пад'ездаў трэба звяртацца да іх па дазвол.

Таксама да справы далучаныя матэрыялы з сайту БХД за 21 снежня пра збор подпісаў у Наваполацку. “Прычым тут ўлёткі за 15 снежня? Няўжо ўсяму палітычным вышуку Віцебскай вобласці больш няма чым заняцца? І маёрам міліцыі таксама? Нават у адміністрацыйнай справе не могуць нармальна скласці дакументы. Што ж тады казаць пра крымінальныя? На жаль, я сутыкаўся з гэтым асабіста”, - адзначыў Андрэй Гайдукоў.

Наступную позву на разгляд справы яму далі на 14:00 31 снежня. Разглядаць справу будзе міліцэйскае кіраўніцтва ў наваполацкім ГАУС. Актывіст запрашае ўсіх жадаючых папрысутнічаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international