Сацыял-дэмакраты сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

2015 2015-12-30T00:03:18+0300 2015-12-30T00:04:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Усе сабраныя подпісы яны маюць намер перадаць у адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля Новага года.

Збор подпісаў адбываўся цэнтралізавана цягам некалькіх месяцаў у 16 гарадах Беларусі. Найбольш подпісаў было сабрана ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.

Напярэдадні збору подпісаў ў Мінску адбыўся круглы стол, на якім прысутнічалі лідары БСДП, а таксама прадстаўнікі аргкамітэта ГА “Маладыя сацыял-дэмакраты-Маладая Грамада”, Беларускай партыі “Зялёныя”, незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці.

На круглым стале дэтальна і грунтоўна абмеркавалі сам Дэкрэт №3, а таксама наступствы, якія ён будзе мець для грамадзян Беларусі. Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што ўводзімы дзяржавай збор з беспрацоўных грамадзян з’яўляецца незаконным і супярэчыць як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, так і міжнародным і ўнутраным прававым актам. Пасля круглага стала была выпушчана брашура “Што такое Дэкрэт №3 і як яго абысці?”.

Ініцыятарам кампаніі па адмене Прэзідэнцкага дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” стаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

-          Дэкрэт №3 закранае амаль адзін мільён беларусаў і з’яўляецца нічым іншым, як фактычным падаткам на пражыванне ў сваёй краіне. Крызіс прымушае ўлады шукаць шляхі не як вырашаць праблемы, а як выкруціцца з сітуацыі і прыцягнуць у бюджэт сродкі зусім незвычайным чынам. Відавочны таксама і ідэалагічны аспект дадзенага дэкрэта. Дэкрэт №3 мусіць скончыць сваё існаванне, не пачаўшы сваёй права-прымяняльнай практыкі, інакш гэта стане самай сапраўднай ганьбай для нашай краіны, - кажа Ігар Барысаў.

Са слоў сацыял-дэмакрата, пад прэзідэнцкі дэкрэт трапляюць хатнія гаспадыні, фрылансеры, грамадзяне, якія працуюць за мяжой, і грамадзяне, якія з’яўляюцца беспрацоўнымі, аднак не зарэгістраваны ў цэнтрах занятасці насельніцтва.

Старшыня БСДП Ірына Вештард адзначае, што іх партыя займаецца ў першую чаргу адстойваннем сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян:

-          Мы бачым, як з кожным годам дзяржава ўводзіць усё новыя і новыя падаткі, якія накіраваны не на паляпшэнне якасці нашага жыцця, а на ўтрыманне дзейснай улады. Беспрацоўным грамадзянам неабходна ўводзіць дапамогу па беспрацоўі на ўзроўні бюджэту пражытковага мінімума, ствараць стабільнае заканадаўства для таго, каб прыцягваць інвестыцыі і ствараць новыя працоўныя месца, якіх не хапае каля аднаго мільёна, а не займацца законаблудствам і спрабаваць і так ужо абабраных грамадзян абабраць у чарговы раз, - гаворыць Ірына Вештард.

Тым часам афіцыйная статыстыка гаворыць пра тое, што добраахвотна збор на дармаедаў у памеры 20 базавых адзінак (на дадзены момант гэта сума ў памеры 3,6 млн рублёў) заплаціла ўсяго каля 250 чалавек. Сацыял-дэмакраты не сумняюцца, што дадзены дэкрэт стане мёртванароджаным, і сабраныя подпісы паўплываюць на яго адмену.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international