Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-12-29T13:15:59+0300 2016-01-11T12:15:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі серыю перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску; Аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў”, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея аштрафавалі на 25 базавых; Праваабаронца Наста Лойка распавяла магіляўчанам, як не патрапіць пад міліцэйскае свавольства.

“Каментар Эксперта”: 24 снежня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне выпускнікоў курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды". Гэты дыстанцыйны відэа-курс быў распачаты Праваабарончым цэнтрам "Вясна" у верасні бягучага года. Пра асаблівасці гэтага праекту распавялі арганізатараты Наста Лойка і Уладзімір Андрыенка.

"Падзея": Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай. На ёй былі прэзентаваныя фота з асабістага архіву Уладзіміра Сапагова. Гэта фотаздымкі разнастайных імпрэзаў, які ладзілася ўдзельнікамі нацыянальна-арыентаваных моладзевых арганізацый у 1985-1991 гады.

У музычных паўзах -  кампазіцыі  David Bowie.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international