Выпускнікоў дыстанцыйнага курсу “Грамадскі кантроль” узнагародзілі дыпломамі

2015 2015-12-25T20:39:17+0300 2015-12-25T20:52:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dsc_2229.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выпускнікі курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".

Выпускнікі курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".

24 снежня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне выпускнікоў курсу "Грамадзкі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды". Гэты дыстанцыйны відэа-курс быў распачаты Праваабарончым цэнтрам "Вясна" у верасні бягучага года.

На сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі пра сам відэакурс, абмеркавалі далейшую працу ў "полі" і атрымалі свае заслужаныя сэртыфікаты. 

“Мы запусцілі відэакурс напачатку верасня і актыўна распаўсюджвалі пра яго інфармацыю. Курс складаўся з чатырох частак: уводзіны пра сутнасць грамадскага кантролю, яго функцыі і аб'екты, а таксама практычныя аспекты назірання за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі ў Беларусі.Тых удзельнікаў, што прайшлі тэсты мы пасля запрашалі на вочныя інструктажы па выбарам ды паглыблены курс па назіранні за акцыямі. На ім прысутнічалі назіральнікі з досведам, якія маглі падзяліцца сваім вопытам. Па гэтай жа схеме мы і плануем працягваць гэтую адукацыйную праграму. Людзі і зараз на сайце могуць  зарэгістравацца і прайсці тэарытычную частку і практычны інструктаж, а пасля далучацца да назірання ў “полі” разам з намі. Па выбарах найбліжэйшая такая магчымасць будзе падчас парламенскіх выбараў у траўні наступнага года, а што тычыцца масавых мерапрыемстваў і судоў, то мы ўвесь час маем патрэбу ў назіральніках”, – адзначыла адна з арганізатараў курсу, праваабаронца, магістр міжнароднага і еўрапейскага права Наста Лойка.

Арганізатары паведамілі, што за перыяд ад пачатку верасня да сярэдзіны кастрычніка 982 чалавекі зайшлі на старонку, прысвечаную курсу, з іх 92 чалавекі прайшлі рэгістрацыю і ў выніку 45 чалавек прайшлі курс цалкам.

Выпускнікі курсу адзначылі, што ён быў зручна скампанаваны, не патрабаваў шмат часу, даваў магчымасць удзельнікам праглядаць яго ў зручны час.

“Гэты курс звязаны з грамадскай дзейнасцю першы ў Беларусі. За 20 год незалежнасці такіх праектаў ніхто не рабіў. Мы скарысталі форму дыстанцыйнага курсу, бо не ўсе жадаючыя могуць даехаць на семінары ў Мінск, таму мы спрабавалі адшукаць такую форму, каб яна задаволіла ўсіх. Апроч таго, мы абралі вельмі просты варыянт рэгістацыі: трэба ўвесці толькі свой тэлефон, е-мэйл ды імя і ўдзельніку адразу дасылаецца курс. Надалей мы плануем аптымізаваць існуючы курс і дадаць новую інфармацыю для яшчэ большай зручнасці карыстання ”,  - паведаміў каардынатар курсу, назіральнік Уладзімір Андрыенка.

Нагадаем, усе жадаючыя могуць прыняць удзел у дыстанцыйным курсе. Для гэтага трэба запоўніць форму па спасылцы:http://humane.by/lp 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international