У Магілёве суд дазволіў рэгістрацыю двух грамадскіх арганізацый на адным юрыдычным адрасе

2015 2015-12-22T23:50:03+0300 2015-12-24T14:16:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zakony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведнае рашэнне прыняў суддзя Магілёўскага абласнога суда Аляксандр Раманаў. 

22 снежня суд задаволіў пазоў Магілёўскай гарадской дабрачыннай арганізацыі “Водгук”, якая праз суд дамагалася абавязаць Магілёўскае абласное ўпраўленне юстыцый зарэгістраваць змены ў Статуце арганізацыі, якія былі звязаныя са зменай юрыдычнага адраса. 

Раней кіраўнік арганізацыі Яўгенія Цюркіна звярнулася з заявай у мясцовае ўпраўленне юстыцыі з просьбай зарэгістраваць змены ў Статуце арганізацыі, аднак ёй у гэтым было адмоўлена. Прычынай для адмовы паслужыла тое, што, паводле супрацоўніцы абласнога ўпраўлення юстыцыі Аліны Хмяльніцкай, па ўзгадым адрасе ўжо зарэгістраваны “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, і існаванне двух арганізацый па аднаму юрыдычнаму адрасу не дапускаецца. 

Перад дабрачыннай арганізацыяй паўстала пытанне аб яе далейшым існаванні, бо адсутнасць юрыдычнага адраса фактычна ставіла крыж на яе далейшай працы. У выніку было прынята рашэнне звярнуцца ў суд і праз суд абавязаць аблюст унесці змены ў Статут арганізацыі.

У судзе прадстаўляў інтарэсы арганізацыі правааабронца Уладзімір Краўчанка. У сваім выступе ён аргументаваў, чаму існаванне двух грамадскіх арганізацый з’яўляецца дапушчальным. Па-першае, у арганізацый няма штатных супрацоўнікаў, якія штодня працуюць у офісе;  па-другое, грамадскія арганізацыі не такія багатыя, каб мець паасобку ўласныя памяшканні; а па-трэцяе, нідзе ў законе не прапісана, што падобны варыянт існавання некалькіх арганізацый на адным юрыдычным адрасе не дазваляецца. 

Аргументацыю праваабаронцы суддзя Раманаў прыняў да ўвагі і вынес рашэнне на карысць дабрачыннай арганізацыі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international